“Экспа-2010” — у музеі

№ 24 (944) 12.06.2010 - 18.06.2010 г

Фотавыстаўка “Экспа-2010” у Шанхаі” адкрыецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 17 чэрвеня.

Больш за 60 фотаздымкаў лепшых павільёнаў краін- удзельніц Сусветнай выстаўкі будзе прадстаўлена на ёй. Арганізавана экспазіцыя Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам "Сіньхуа" КНР.

Не дзіва, што для правядзення фотавыстаўкі "Экспа-2010" у Шанхаі" абраны менавіта Нацыянальны гістарычны музей: у афармленні беларускага павільёна ў Шанхаі выкарыстоўваюцца 13 галаграм, якія ствараюць ілюзію прысутнасці рэдкіх экспанатаў менавіта з гэтай установы. А гэта - скарб сярэбраных манет, старадаўнія фрэскі вядомых беларускіх храмаў, пояс князя Вітаўта XIV стагоддзя... У тым ліку дзякуючы гэтым прадметам павільён Рэспублікі Беларусь вылучаецца сваім непаўторным каларытам.