Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
З чаго пачынаецца фільм?
Наша газета вяртаецца да праблемы сцэнарнага дэфіцыту ў нацыянальным кіно.
Раз­вя­жы­це мне ру­кі!
Пра тое, што рэ­жы­су­ра - пра­фе­сія экс­клю­зіў­ная і штуч­ная, ка­за­ла­ся не­адной­чы і пры са­мых роз­ных аб­ста­ві­нах. Дум­ку гэ­тую на­ўрад ці хто возь­мец­ца аб­вяр­гаць. Іншая спра­ва, што, на­ват пры­зна­ючы не­маг­чы­масць цал­кам спраг­на­за­ваць і пра­лі­чыць з'яўлен­не на тэ­атра­ль­ным не­бас­хі­ле но­вых ці­ка­вых рэ­жы­сё­раў, мож­на з вы­со­кай до­ляй ве­ра­год­нас­ці вы­зна­чыць тыя аспек­ты і ака­ліч­нас­ці, якія ро­бяць гэ­ты "зор­ны шлях" для ма­ла­дых твор­цаў па­кру­час­тым і цяр­ніс­тым. Ча­му­сь­ці пры­ня­та лі­чыць, што два са­мыя га­лоў­ныя "не­пры­яце­лі" ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра - гэ­та твор­чая ВНУ, якая, маў­ляў, за пяць га­доў не на­ву­чае яго пра­фе­сіі "ад і да", і тэ­атры, што ні­бы­та не жа­да­юць пры­зна­ваць но­выя та­лен­ты і да­ваць ім па­ста­ноў­кі. А, між іншым, аку­рат дзве гэ­тыя інсты­ту­цыі, ба­дай, бо­льш за іншых за­ці­каў­ле­ны ў тым, каб ма­ла­дыя рэ­жы­сё­ры не то­ль­кі не "губ­ля­лі­ся" па да­ро­зе "з пун­кта "А" ў пункт "Б", але і, пра­цу­ючы па спе­цы­яль­нас­ці, ства­ра­лі ці­ка­выя, ад­мет­ныя спек­так­лі, пра­цяг­ва­ючы тра­ды­цыі на­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най шко­лы. І, пэў­ным чы­нам, ама­ло­джва­лі спіс брэн­да­вых імё­наў айчын­най сцэ­ны. А што ж ад­бы­ва­ецца на са­мой спра­ве?
“Асуджаны без права на перапіску…”
НКУС супраць мастака: 173 творы апісаны "в доход государства" Імя гэтага чалавека я ўпершыню пачуў напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Здарылася гэта ў Маскве, пад час правядзення апошняга Усесаюзнага з'езда мастакоў. Тагачасны старшыня Саюза мастакоў БССР Уладзімір Стэльмашонак паказаў мне газету "Московский художник" з маленькай нататкай пра рэпрэсіраванага ў 1937-м таленавітага мастака Рамана Семашкевіча, ураджэнца Беларусі. Уладзімір Іванавіч тады сказаў, што, калі мяне ўсё гэта цікавіць, ёсць магчымасць сустрэцца з удавой мастака Надзеяй Міронаўнай Васільевай. Я, канешне ж, згадзіўся. І сустрэча адбылася тым жа вечарам у яе сціплай кватэры. /i/content/pi/cult/269/4173/15-2.jpgМы гутарылі да позняй ночы, паглядзелі некаторыя творы яе мужа і дамовіліся наступным разам сустрэцца ўжо ў Мінску: наконт арганізацыі ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР персанальнай выстаўкі ацалелых работ загінулага пад сталінскім Малохам нашага выдатнага земляка.
Горад “на ста сямі горках…”
Загадка італьянскага медальёна і адно вяселле “замка Горняга” і “замка Дольняга” “Стаіць на пагорках, на ста сямі горках…” Гэта словы пра старадаўні Капыль. І менавіта на адным з такіх пагоркаў, які ўзвышаўся на 14 — 15 метраў над поплавам рэчкі Каменкі, і быў заснаваны Капыльскі замак.
ГРОДНА Ў СТЫЛІ OPEN AIR
VIII Рэс­пуб­лі­кан­скі фес­ты­валь на­цы­я­наль­ных куль­тур з 4 па 6 чэр­ве­ня ўпры­го­жыў ву­лі­цы Грод­на спе­ва­мі, тан­ца­мі, дух­мя­ны­мі па­ха­мі нез­на­ё­мых страў і аба­яль­ны­мі ўсмеш­ка­мі. Амаль паў­та­ры ты­ся­чы гас­цей і ўдзель­ні­каў, больш за 20 ты­сяч за­хоп­ле­ных гле­да­чоў ад­крыц­ця свя­та, 40 фес­ты­валь­ных пля­цо­вак - уся гэ­тая ста­тыс­ты­ка ўсё ж не здоль­ная рас­па­вес­ці пра маш­таб фес­ты­ва­лю і не­ве­ра­год­ную ат­мас­фе­ру на ім. Ат­мас­фе­ру ед­нас­ці, сяб­роў­ства, адзін­ства бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. У адкрыцці свя­та бра­лі ўдзел на­мес­нік Прэм'ер-мі­ніс­тра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір Па­туп­чык, мі­ністр куль­ту­ры кра­і­ны Па­вел Ла­туш­ка, пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра ін­фар­ма­цыі Лі­лія Ана­ніч, Упаў­на­ва­жа­ны па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­я­наль­нас­цей Рэспублікі Беларусь Ле­а­нід Гу­ля­ка, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Барыс Казелкаў, прад­стаў­ні­кі дып­ла­ма­тыч­на­га кор­пу­са, дэ­ле­га­цыі з га­ра­доў-паб­ра­ці­маў Грод­на, гос­ці з усіх кут­коў Бе­ла­ру­сі і шэ­ра­гу кра­ін све­ту.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»