З першых вуснаў

№ 24 (944) 12.06.2010 - 18.06.2010 г


Алег ЧЭ­ЧА­НЕЎ, ак­цёр Мін­ска­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра (Ма­ла­дзеч­на), дып­лом па спе­цы­яль­нас­ці "рэ­жы­су­ра (дра­ма)" 2008 го­да.

- Алег, што змя­ні­ла­ся ў тва­ім пра­фе­сій­ным жыц­ці з ат­ры­ман­нем рэ­жы­сёр­ска­га дып­ло­ма? Якія но­выя твор­чыя пер­спек­ты­вы ад­кры­лі­ся?

- Ды, па сут­нас­ці, ні­чо­га не змя­ні­ла­ся, усё зас­та­ло­ся па-ра­ней­ша­му. Мой дып­лом­ны спек­такль "Ста­рая зай­чы­ха" М.Ка­ля­ды да­во­дзіц­ца лі­та­раль­на з ба­я­мі ад­стой­ваць, каб ён усё-та­кі ішоў у рэ­пер­ту­а­ры.

- Што но­ва­га ста­віш у тэ­ат­ры?

- Як што?  На­ва­год­нія "ра­ніш­ні­кі"! А яшчэ, для та­го, каб тэ­атр мог за­раб­ляць гро­шы, ства­рыў сво­е­а­саб­лі­вае тэ­ат­раль­нае шоу для дзя­цей - "сін­тэз" каз­кі і мю­зік­ла: ма­лень­кі хлоп­чык з ма­май трап­ляе ў вір­ту­аль­ны свет, ма­му вык­ра­да­юць... Але ў вы­ні­ку ўсё за­кан­чва­ец­ца доб­ра. Я так і наз­ваў яго: "Всё бу­дет хо­роshow".

- А да больш сур'ёз­на­га рэ­пер­ту­а­ру звяр­та­еш­ся?

- Зрэд­ку іг­раю мо­нас­пек­такль "Сі­ні аў­та­ма­біль". Зла­дзіў свой юбі­лей­ны ве­чар, ку­ды ўвай­шлі "Ма­на­лог Фір­са", не­ка­то­рыя ін­шыя са­мас­той­ныя ра­бо­ты, ство­ра­ныя пад ­час ву­чо­бы ў Ака­дэ­міі...

- Ня­гус­та... Спра­бую зра­зу­мець: на­вош­та та­ды та­бе, ак­цё­ру, спат­рэ­бі­ла­ся рэ­жы­сёр­ская аду­ка­цыя?

- Мне про­ста не­аб­ход­на бы­ло вы­е­хаць з пра­він­цыі, тра­піць у ін­шае тэ­ат­раль­нае ася­род­дзе, ад­чуць но­выя, су­час­ныя твор­чыя тэн­дэн­цыі, пад­сіл­ка­вац­ца жы­вой ін­фар­ма­цы­яй пра тое, што ро­біц­ца ў на­шай пра­фе­сіі. Нель­га ж увесь час ста­яць на мес­цы і ва­рыц­ца ва ўлас­ным со­ку!

 

Ка­ця­ры­на АВЕР­КА­ВА, рэ­жы­сёр Цэн­тра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі і рэ­жы­су­ры Рэс­пуб­лі­кан­ска­га тэ­ат­ра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, дып­лом "рэ­жы­су­ра (дра­ма)" 2007 го­да:

- Вы - ад­на з ням­но­гіх ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў, ка­му за ка­рот­кі час уда­ло­ся тры­ва­ла за­я­віць пра ся­бе ў пра­фе­сіі. Ці мо­жа­це па­дзя­ліц­ца тым сак­рэ­там, дзя­ку­ю­чы яко­му вы не збо­чы­лі са свай­го пра­фе­сій­на­га шля­ху?

- Тут ня­ма ні­я­кіх сак­рэ­таў: я, про­ста, зай­ма­ла­ся тым, што мне па­да­ба­ец­ца. Га­лоў­ны сак­рэт - ва ўлас­ным жа­дан­ні. Бе­зу­моў­на, бы­ло скла­да­на, але ўсе свае пра­фе­сій­ныя кро­кі я ра­бі­ла свя­до­ма: і ка­лі пра­ца­ва­ла вык­лад­чы­кам у Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, і ка­лі бра­ла­ся за пас­та­ноў­ку  ў тэ­ат­ры, ра­зу­ме­ю­чы, што яна мо­жа і не аку­піц­ца. Я ўсве­дам­ля­ла: нель­га на­ву­чыц­ца пра­фе­сіі, не спра­бу­ю­чы ся­бе ў ёй. І - што з за­вяршэн­нем на­ву­чан­ня ў Ака­дэ­міі мая аса­біс­тая ву­чо­ба не с­кон­чы­ла­ся. Ска­жу так: кож­ны мой крок у пра­фе­сіі - гэ­та чар­го­вы ўрок: толь­кі так я ба­чу ўлас­нае рэ­жы­сёр­скае раз­віц­цё.

- Ча­го, на ва­шу дум­ку, не ха­пае ін­шым ма­ла­дым ка­ле­гам, якія, у ад­роз­нен­не ад вас, ака­за­лі­ся менш пас­пя­хо­вы­мі ў рэ­жы­су­ры?

- Са­ма­а­ду­ка­цыі. І гэ­тым пат­рэб­на па­чы­наць зай­мац­ца яшчэ ў Ака­дэ­міі. Ёсць аб­са­лют­на слуш­нае выс­лоўе: "Ніх­то і ні­чо­му ця­бе не на­ву­чыць, ка­лі ты сам не хо­чаш ву­чыц­ца". Так, у Ака­дэ­міі ёсць цу­доў­ныя пе­да­го­гі, ад якіх вар­та ста­рац­ца браць як ма­га больш, але ж увесь час не­аб­ход­на зай­мац­ца і ўлас­ным раз­віц­цём. У ча­се пра­цы ў якас­ці пе­да­го­га я не­ад­ной­чы заў­ва­жа­ла, што ся­род сту­дэн­таў іс­нуе пэў­ная па­сіў­насць, ад­сут­насць мэ­та­на­кі­ра­ва­нас­ці. Ча­сам яны ўво­гу­ле не ра­зу­ме­юць, ча­го жа­да­юць, бо сла­ба  ўяў­ля­юць, што ж гэ­та за пра­фе­сія та­кая - рэ­жы­су­ра. Хтось­ці не пас­ту­піў на ак­цёр­скі фа­куль­тэт, та­му "вы­ра­шыў" аб­раць рэ­жы­су­ру, хтось­ці про­ста "пра­хо­дзіў мі­ма"... Але ў рэ­жы­су­ры вель­мі дак­лад­на спра­цоў­вае фор­му­ла: "Ка­лі ты мо­жаш гэ­та­га не ра­біць - не ра­бі". Я, пры­зна­ю­ся, спра­ба­ва­ла знай­сці са­бе ін­шы за­ня­так, ак­ра­мя рэ­жы­су­ры, але зра­зу­ме­ла: гэ­та - не маё...

Не ма­гу не зга­даць ад­ну важ­ную, як мне па­да­ец­ца, ака­ліч­насць. Сён­ня ў нас уво­гу­ле вель­мі ма­ла пра­па­ган­ду­ец­ца тэ­ат­раль­нае мас­тац­тва. Ад­сюль - і пэў­ныя ска­жэн­ні ў яго ўспры­няц­ці: мно­гія лю­дзі про­ста не ве­да­юць, што ад­бы­ва­ец­ца ў на­шых тэ­ат­рах. А, між ін­шым, я зу­сім ня­даў­на адзна­чы­ла для ся­бе, што ў тым жа Ку­па­лаў­скім  ёсць спек­такль - "Іво­на - пры­нцэ­са Бур­гун­дская", на які збі­ра­ец­ца вык­люч­на ма­ла­дзёж­ная аў­ды­то­рыя! Зна­чыць, ка­лі тэ­ат­раль­нае мас­тац­тва бу­дзе больш па­пу­ля­ры­за­вац­ца і, кажучы шы­рэй, іс­на­ваць у су­час­най ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры - мно­гія лю­дзі так­са­ма пач­нуць ста­віц­ца да яго па-ін­ша­му. У тым лі­ку - і са­мі ма­ла­дыя рэ­жы­сё­ры.