"Абярэг" у пальчатцы, або Універсальны рэцэпт ад "трукацтва"

№ 23 (943) 05.06.2010 - 11.06.2010 г

Ста­ліч­ныя тэ­ат­ра­лы за­вяр­шы­лі вяс­ну "ля­леч­ным тыд­нем": з 24 па 30 мая на шэ­ра­гу мін­скіх пля­цо­вак шос­ты раз ві­ра­ваў Бе­ла­рус­кі між­на­род­ны фес­ты­валь тэ­ат­раў ля­лек. Май­стэр­ства і шля­хі твор­чых по­шу­каў прад­эман­стра­ва­лі ка­лек­ты­вы з Поль­шчы, Сла­ве­ніі, Ра­сіі, Эс­то­ніі, Лат­віі, Бель­гіі, Ук­ра­і­ны. Яшчэ больш пры­емна нас­туп­нае: у Мінск са сва­і­мі пас­та­ноў­ка­мі з'еха­лі­ся ўсе без вык­лю­чэн­ня ай­чын­ныя тэ­ат­ры ля­лек. Так што мож­на бы­ло склас­ці пэў­ную па­на­ра­му іх твор­ча­га жыц­ця на су­час­ным эта­пе. І за тое вар­та па­дзя­ка­ваць ар­га­ні­за­та­рам фес­ты­ва­лю: Мі­ніс­тэр­ству куль­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Мін­ска­му га­рад­ско­му вы­ка­наў­ча­му ка­мі­тэ­ту і Бе­ла­рус­ка­му дзяр­жаў­на­му тэ­ат­ру ля­лек, якія па­ру­пі­лі­ся пра тое, каб гэ­ты ты­дзень стаў­ся не толь­кі дэ­ман­стра­цы­яй "ім­пар­тных" пра­па­ноў, але і прэ­зен­та­цы­яй улас­ных маг­чы­мас­цей і пра­фе­сій­на­га ўзроў­ню бе­ла­рус­кіх ля­леч­ні­каў, фес­ты­ва­лем, дзе прад­стаў­ні­кі кра­і­ны-ар­га­ні­за­та­ра не з'яў­ля­юц­ца ўся­го толь­кі гас­ця­мі на ўлас­ным свя­це. А та­му і ка­заць у су­вя­зі з фэс­там хо­чац­ца най­перш аб прад­стаў­ле­най па­на­ра­ме ай­чын­на­га мас­тац­тва тэ­ат­раў ля­лек, якая, у па­раў­нан­ні з за­меж­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі, выс­ве­ці­ла пэў­ныя тэн­дэн­цыі і пра­бле­мы. Ад­на з ба­лю­чых пра­блем су­час­на­га тэ­ат­ра ля­лек - ад­сут­насць но­вай, ак­ту­аль­най дра­ма­тур­гіі для яго. Гэ­тую пра­бле­му яс­кра­ва вы­я­віў сё­лет­ні фес­ты­валь, прад­эман­стра­ваў­шы, што рэ­жы­сё­ру, які за­хо­ча выр­вац­ца са спрад­веч­на-кла­січ­на­га ко­ла ка­зач­ных сю­жэ­таў, да­вя­дзец­ца ад­чуць ся­бе амаль скар­ба­шу­каль­ні­кам. Зрэш­ты, пра­бле­ма гэ­тая мае шы­ро­кі, так бы мо­віць, ін­тэр­на­цы­я­наль­ны ахоп. Не­ад­на­ра­зо­ва ад пры­сут­ных на фес­ты­ва­лі рэ­жы­сё­раў - і не толь­кі - да­во­дзі­ла­ся чуць: су­час­ныя аў­та­ры, ка­лі яны ўсё-та­кі бя­руц­ца пі­саць для тэ­ат­ра ля­лек, вель­мі сла­ба ўяў­ля­юць спе­цы­фі­ку жан­ру. Ся­род са­мых рас­паў­сю­джа­ных пра­блем - заг­ру­ва­шчван­не п'есы тэк­стам (толь­кі ўя­ві­це са­бе, як ста­тыч­на і ня­дзей­сна бу­дзе ў та­кім фар­ма­це гля­дзец­ца доў­гі, ха­ця і цал­кам пры­дат­ны для дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра, ма­на­лог ляль­кі!) ды ад­сут­насць дак­лад­на­га ўсве­дам­лен­ня ўзрос­та­вай ка­тэ­го­рыі, для якой ства­ра­ец­ца сам твор. Перад рэ­жы­сё­ра­мі, як перад ка­зач­ны­мі во­ла­та­мі, паў­ста­юць тры шля­хі: пад­бі­раць су­час­ныя сцэ­ніч­ныя фор­мы для пас­та­ноў­кі даў­но вя­до­мых тво­раў, вы­шук­ваць-та­кі "све­жы" ма­тэ­ры­ял, ча­сам на­ват звяр­та­ю­чы­ся для гэ­та­га ў мі­ну­лае, аль­бо за­па­зыч­ваць узо­ры "пра­грэ­сіў­най" лі­та­ра­ту­ры для ля­леч­на­га тэ­ат­ра ў блі­жэй­шых су­се­дзяў і спра­ба­ваць адап­та­ваць іх пад на­шы рэ­а­ліі. Фес­ты­валь даў нам цу­доў­ную маг­чы­масць пра­са­чыць за рэ­жы­сёр­скі­мі па­хо­да­мі ва ўсіх гэ­тых трох на­кі­рун­ках.

 

 

Па­каш­ту­е­це каў­бас­кі?

"Пас­пра­буй­це даць дзе­цям за­мест ман­кі - каў­бас­кі: мо­жа, ім спа­да­ба­ец­ца?" Гэ­так пра­ка­мен­ці­ра­ваў свой рэ­пер­ту­ар­ны вы­бар раз­губ­ле­ным пас­ля спек­так­ля кры­ты­кам і тэ­ат­ра­лам ды­рэк­тар Го­мельс­ка­га аб­лас­но­га тэ­ат­ра ля­лек Дзміт­рый Га­рэ­лік, які ра­зам з ка­лек­ты­вам прад­ста­віў на фес­ты­валь спек­такль "Жы­вая ва­да" па п'есе Сяр­гея Ся­до­ва ў пас­та­ноў­цы Ры­го­ра Гольд­ма­на.  Ся­доў - на­дзвы­чай "рас­кру­ча­ны" ў Ра­сіі аў­тар. П'еса ж яго, ство­ра­ная па пры­нцы­пе тэ­ат­раль­на­га ка­пус­ні­ка, саб­ра­ла ў ад­но мнос­тва су­час­ных са­цы­яль­ных штам­паў: па­чы­на­ю­чы ад "ча­роў­ных улас­ці­вас­цей" ко­лы, якая па сю­жэ­це і фі­гу­руе ў ро­лі той са­май жы­вой ва­ды, і за­кан­чва­ю­чы няўцямнымі пу­жал­ка­мі пра... мі­лі­цы­я­не­раў...

Мож­на бы­ло б яшчэ доў­га пе­ра­каз­ваць усе тыя не­да­рэч­нас­ці, што ўціс­ну­ты ў адзін спек­такль і вы­да­юць эле­мен­тар­най спе­ку­ля­цы­яй на сум­неў­ных стэ­рэ­а­ты­пах су­час­на­га со­цы­у­му. Ды толь­кі па­гу­та­рыць хо­чац­ца пра тыя за­да­чы, якія му­сіць ста­віць перад са­бой рэ­жы­сёр, асаб­лі­ва ка­лі ён пра­цуе ў тэ­ат­ры ля­лек і ства­рае спек­так­лі для дзі­ця­чай аў­ды­то­рыі. Ха­ця сам Ры­гор Гольд­ман абу­ра­ец­ца не­дас­вед­ча­нас­цю і неў­спры­маль­нас­цю дзя­цей-гле­да­чоў да "сап­раў­дных тэ­ат­раль­ных шэ­дэў­раў" і тым, што яны з боль­шай ах­во­тай і жы­вас­цю ўспры­ма­юць, як смеш­на чхае на сцэ­не ма­лень­кае па­ра­сят­ка, хо­чац­ца на­га­даць: усё-та­кі тэ­атр му­сіць "аб­слу­гоў­ваць гле­да­ча", ня­хай са­бе і ма­лень­ка­га. А зу­сім не на­ад­ва­рот. І не толь­кі ўліч­ваць спе­цы­фі­ку тэ­ат­раль­на­га ўспры­няц­ця, ха­рак­тэр­ную  для кож­на­га ўзрос­ту, але і ўскла­даць на ся­бе пэў­ную ма­раль­ную ад­каз­насць за  ска­за­нае са сцэ­ны. Я маю на ўва­зе, што нель­га шля­хам тэ­ат­раль­ных пас­та­но­вак за­ма­цоў­ваць у свя­до­мас­ці ма­ла­до­га па­ка­лен­ня па­доб­ныя аса­цы­яль­ныя стэ­рэ­а­ты­пы, якія на­вяз­ва­юц­ца нам  і ні­як не ад­па­вя­да­юць су­час­ным бе­ла­рус­кім рэ­а­лі­ям. Але і шы­рэй: ка­лі за­мест па­жыў­най для дзі­ця­ча­га ар­га­ніз­му "ка­шы", у раз­лі­ку на тое, каб "спа­да­бац­ца", рэ­жы­сёр пра­па­нуе "каў­бас­ку", ёсць ве­ра­год­насць, што ў хут­кім ча­се ён пас­пра­буе пад­су­нуць і што-не­бу­дзь па­мац­ней. Та­му і  не­аб­ход­на ву­чыць дзя­цей з ма­лых га­доў ра­біць свя­до­мы вы­бар і дак­лад­на ра­зу­мець мя­жу па­між мас­тац­твам і пош­лас­цю.

/i/content/pi/cult/268/4145/Clip_2.jpgРэ­жы­сёр­скія фо­біі

Ча­го ба­яц­ца бе­ла­рус­кія рэ­жы­сё­ры-ля­леч­ні­кі? Ба­дай, га­лоў­ная "фо­бія", што  выс­вет­лі­ла­ся пад час фес­ты­ва­лю, - страх на­шых рэ­жы­сё­раў быць не­ці­ка­вы­мі для ма­лень­кіх гле­да­чоў. І гэ­та кі­да­ец­ца ў во­чы най­перш той зна­ро­чыс­тас­цю, з якой яны на­сы­ча­юць і рас­квеч­ва­юць свае пас­та­ноў­кі да­дат­ко­вы­мі "пры­ёма­мі".

Са­мым па­ка­заль­ным у гэ­тым пла­не стаў спек­такль "Кве­тач­ка-вя­сё­лач­ка" В.Ка­та­е­ва Бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­ра "Ляль­ка" з Ві­цеб­ска ў пас­та­ноў­цы Вік­та­ра Клім­чу­ка. Доб­ра вя­до­мая мно­гім про­стая гіс­то­рыя пра дзяў­чын­ку, што ву­чы­ла­ся на ўлас­ных па­мыл­ках та­му, якія жа­дан­ні вар­та лі­чыць доб­ры­мі, а без выканання якіх мож­на і абыс­ці­ся, ака­за­ла­ся рас­ка­за­ная  аж­но ў дзвюх дзе­ях з ан­трак­там! Для та­го, каб ма­лень­кія гле­да­чы маг­лі па поў­най пра­гра­ме ад­чуць ся­бе да­лу­ча­ны­мі да тэ­ат­ра, рэ­жы­сёр на па­чат­ку спек­так­ля пра­па­нуе ім на не­каль­кі хві­лін тан­ца­валь­ны ну­мар у вы­ка­нан­ні ак­цё­раў тэ­ат­ра, по­тым, ад­ра­зу ж за ім, - ва­каль­ны, і толь­кі пас­ля ўсту­пу па­чы­на­ец­ца не­пас­рэд­на гіс­то­рыя пра дзяў­чын­ку Жэ­ню. Ад­нак пра­ста­та сцэ­ніч­на­га вы­каз­ван­ня для рэ­жы­сёр­скай ма­не­ры Вік­та­ра Клім­чу­ка не ха­рак­тэр­ная, і па да­лей­шым хо­дзе спек­так­ля ён шчод­ра раз­баў­ляе сю­жэт шмат­лі­кі­мі вы­ха­да­мі ак­цё­раў з ка­ля­ро­вы­мі па­ра­со­на­мі. Ды толь­кі дзе­ці ў тэ­атр, у пе­ра­важ­най боль­шас­ці сва­ёй, пры­хо­дзяць для та­го, каб паг­ля­дзець ці­ка­вую каз­ку... Ка­лі Жэ­ня толь­кі-толь­кі пас­пе­ла вый­сці гу­ляць на ву­лі­цу - прайшло ўжо паў­га­дзі­ны, і тэ­атр пак­лі­каў гле­да­чоў на ан­тракт.

За­ду­ма­ла­ся: што ж штур­хае рэ­жы­сё­ра да та­го, каб увесь час "заг­ру­ва­шчваць" сцэ­ну ак­цё­ра­мі (іх у гэ­тым спек­так­лі за­ня­та аж­но во­сем ча­ла­век)? Маг­чы­ма, жа­дан­не "да­па­маг­чы" ма­лень­кім 20-ці- - 30-сан­ты­мет­ро­вым ляль­кам, якім, на дум­ку пас­та­ноў­шчы­ка, на­дзвы­чай скла­да­на тры­маць ува­гу гле­да­чоў са­мас­той­на? Але ж у та­кім вы­пад­ку "гу­лі­ве­ры", што пас­та­ян­на тан­чаць на сцэ­не ды яшчэ і рас­кры­ва­юць роз­на­ка­ля­ро­выя па­ра­со­ны, ста­но­вяц­ца ня­вы­йг­рыш­ным фо­нам для ма­лень­кіх пер­са­на­жаў. Нез­дар­ма ж для та­го, каб са­ма гіс­то­рыя на­бы­ла якую-коль­век аб'ём­насць, вы­ка­наў­цы га­лоў­най ро­лі Воль­зе Ма­хань­ко­вай увесь час да­во­дзіц­ца як бы на­сіць сваю Жэ­ню на ру­ках.

Абод­ва пра­ана­лі­за­ва­ныя мною спек­так­лі вык­лі­ка­лі аб­са­лют­на аван­тур­ную ідэю: увес­ці ў тэ­ат­ры... свайго роду "кво­ту на ля­лек". Каб рэ­жы­сё­ры не за­бы­ва­лі­ся, што пры­ро­да дадзенага віду мастацтва вель­мі моц­на ад­роз­ні­ва­ец­ца ад дра­ма­тыч­най. І ляль­ка тут - га­лоў­ны сро­дак вы­раз­нас­ці. Ад та­го, на­коль­кі ён бу­дзе па-сап­раў­дна­му вы­раз­ным, за­ле­жыць знач­ная час­тка пос­пе­ху спек­так­ля!

Чым аду­куе Іван-ду­рань?

Яшчэ ад­на тэ­ма, якая не­ча­ка­на ўсплы­ла пад час фес­ты­ва­лю, - эк­спан­сія сек­су­аль­на-эра­тыч­ных ін­та­на­цый. Га­вор­ку пра яе спра­ва­ка­ваў спек­такль "Ка­нёк-гар­бу­нок" па­вод­ле П.Яр­шо­ва Мін­ска­га аб­лас­но­га тэ­ат­ра ля­лек "Бат­лей­ка" з Ма­ла­дзеч­на,  між ін­шым, за­яў­ле­ны як між­на­род­ны пра­ект, дзе з бе­ла­рус­кі­мі ак­цё­ра­мі пра­ца­ва­лі рэ­жы­сёр Мі­ха­іл Урыц­кі - з Ук­ра­і­ны і мас­так Воль­га Сі­да­рэн­ка - з Ра­сіі.

Даз­во­лю са­бе не­вя­лі­кае лі­рыч­нае ад­ступ­лен­не. /i/content/pi/cult/268/4145/Clip_4.jpg"Ка­нёк-гар­бу­нок" - ад­на з ма­іх са­мых лю­бі­мых ка­зак дзя­цін­ства, якую я ве­да­ла на па­мяць. Упер­шы­ню паз­на­ё­мі­ла­ся з ёй, ка­лі на 1-га ве­рас­ня сяб­ры баць­коў па­да­ры­лі мне цу­доў­ны кам­плект паш­то­вак з яр­кі­мі ілюс­тра­цы­я­мі да каз­кі на ад­ным ба­ку і тэк­стам - на ад­ва­рот­ным. Што­ве­чар, кла­ду­чы­ся ў ло­жак, я дас­та­ва­ла гэ­тыя паш­тоў­кі, пе­ра­бі­ра­ла ў пас­ля­доў­ным і ад­воль­ным па­рад­ку, і мая фан­та­зія на­ра­джа­ла на свет фан­тас­тыч­ныя воб­ра­зы вог­нен­ных за­ла­таг­ры­вых ко­няў, Жар-птуш­кі, Цу­да-юда-ры­бу-кіт... І пры­зна­ю­ся, што, іду­чы на ма­ла­дзе­чан­скі спек­такль, ма­ёй па­та­ем­най ма­рай бы­ло ўзна­віць гэ­тыя дзі­ця­чыя воб­ра­зы і пе­ра­жы­ван­ні не­ве­ра­год­ных пры­год ра­зам з га­лоў­ным ге­ро­ем.

Але тэ­атр пра­па­на­ваў мне "фрэй­дыс­цкую" вер­сію яр­шоў­скай каз­кі. Згод­на з ёй га­лоў­ны пос­пех Іва­на-дур­ня ха­ваў­ся ў яго­най... сек­са­піль­нас­ці. І ўжо сап­раў­днае ад­крыц­цё для ся­бе я зра­бі­ла, ка­лі да­ве­да­ла­ся са спек­так­ля, што Цар-дзя­ві­цу ён зла­віў дзя­ку­ю­чы... яе сек­су­аль­най не­за­да­во­ле­нас­ці. Ідэя  за­яў­ля­ец­ца рэ­жы­сё­рам з са­мых пер­шых хві­лін спек­так­ля і пра­хо­дзіць праз усю дзею, ка­лі дзве ак­тры­сы, якія пра­цу­юць у жы­вым пла­не, па­чы­на­юць выс­вят­ляць па­між са­бой, хто з двух ак­цё­раў  ка­му з іх "дас­та­нец­ца".

Зноў на­ма­га­ю­ся ад­шу­каць для рэ­жы­сё­ра ап­раў­дан­ні. І фар­маль­на зна­хо­джу іх: у тым, што каз­кі, кштал­ту "Кань­ка-гар­бун­ка", вель­мі скла­да­на пад­да­юц­ца тэ­ат­раль­най ві­зу­а­лі­за­цыі. Най­перш та­му, што ба­га­ты воб­раз­ны шэ­раг, які ўзні­кае з са­мо­га тэк­сту дзя­ку­ю­чы лі­та­ра­тур­най аснове, пат­ра­буе гэт­ка­га ж ува­саб­лен­ня і на сцэ­не. А да­сяг­нуць апош­ня­га вельмі няп­рос­та: пат­рэб­на аль­бо цал­кам ві­зу­а­лі­за­ваць увесь твор, ства­рыць на сцэ­не фан­тас­тыч­ны свет ка­зач­ных іс­тот, аль­бо шу­каць ін­шыя фор­мы ўва­саб­лен­ня "тэ­ат­раль­на­га цу­ду". Ак­цё­ры ж, па сут­нас­ці, апы­ну­лі­ся перад фак­там не­аб­ход­нас­ці "агуч­ван­ня ляль­ка­мі" апа­вя­даль­на­га па сва­ёй пры­ро­дзе аў­тар­ска­га тэк­сту. І для та­го, каб ства­рыць хоць ней­кую ілю­зію сцэ­ніч­на­га дзе­ян­ня, яны вы­му­ша­ны "за­бі­ваць" гіс­то­рыю жы­вым пла­нам. Ды ўсё ж, няг­ле­дзя­чы на шмат­лі­кія ап­раў­дан­ні, пы­тан­не, якое ў мя­не ўзнік­ла да рэ­жы­сё­ра і тэ­ат­ра, так і зас­та­ло­ся не зня­тым: на­вош­та бы­ло браць ма­тэ­ры­ял, ка­лі не зной­дзе­на ад­па­вед­ная сцэ­ніч­ная фор­ма па­да­чы?

Міс­тыч­нае За­люс­тэ­рач­ча

Вяр­та­ю­чы­ся да тэ­мы по­шу­ку ма­тэ­ры­я­лу, нель­га аб­мі­нуць ува­гай той факт, што два з ся­мі ай­чын­ных тэ­ат­раў прад­ста­ві­лі на фес­ты­ва­лі пас­та­ноў­кі, ство­ра­ныя па­вод­ле ай­чын­най дра­ма­тур­гіі. Ся­род іх - Гро­дзен­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек, які па­ка­заў спек­такль "Ма­гіч­нае люс­тра па­на Твар­доў­ска­га" ў рэ­жы­су­ры Але­га Жуг­жды па п'есе Сяр­гея Ка­ва­лё­ва. І гэ­та - пер­шая пас­та­ноў­ка да­дзе­на­га тво­ра.

Спек­такль сплёў у са­бе ад­ра­зу не­каль­кі за­дач, ак­ту­аль­ных для су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­ра ля­лек: гэ­та і ства­рэн­не пас­та­но­вак для да­рос­лай аў­ды­то­рыі, і ўвя­дзен­не ў ко­ла тэм тэ­ат­ра ля­лек дра­ма­тур­гіі, зас­на­ва­най на гіс­та­рыч­ных фак­тах. І гро­дзен­скі спек­такль Але­га Жуг­жды наг­ляд­ным чы­нам прад­эман­стра­ва­ла як ста­ноў­чыя мо­ман­ты, так і пэў­ныя "пад­вод­ныя ка­мя­ні", якія ча­ка­юць рэ­жы­сё­раў на да­дзе­ным шля­ху. Га­лоў­ная ста­ноў­часць - у тым гля­дац­кім ус­пры­няц­ці і пры­хіль­нас­ці, з якой быў сус­трэ­ты спек­такль. Ду­маю,  цёп­лы пры­ём ён мае не толь­кі ў рам­ках фес­ты­ва­лю, але і на сва­ёй пля­цоў­цы: ві­да­воч­на ж,  ра­зум­ны тэ­ат­раль­ны гля­дач лю­біць і з удзяч­нас­цю пры­мае пас­та­ноў­кі, ство­ра­ныя на пад­ста­ве на­цы­я­наль­най гіс­то­рыі і ле­генд. Тым больш, ка­лі за спра­ву бя­рэц­ца та­кі рэ­жы­сёр, як Жуг­жда, вя­до­мы і зна­ны сва­ім умен­нем ува­саб­ляць пры­го­жыя, ін­тэ­лі­ген­тныя ві­до­ві­шчы.

/i/content/pi/cult/268/4145/Clip_3.jpgА вось га­лоў­ным "пад­вод­ным ка­ме­нем" ста­ла­ся ўжо зга­да­ная ў гэ­тым ар­ты­ку­ле пра­бле­ма дра­ма­тур­гіч­на­га тэк­сту і яго адап­та­цыі да тэ­ат­ра ля­лек. Ві­да­воч­на, што Сяр­гей Ка­ва­лёў, які цу­доў­на ве­дае спе­цы­фі­ку ля­леч­на­га тэ­ат­ра, сваю п'есу "Ма­гіч­нае люс­тра па­на Твар­доў­ска­га" пі­саў усё ж та­кі з раз­лі­кам на дра­ма­тыч­ную сцэ­ну. Пра гэ­та свед­чыць на­ват фор­ма па­да­чы са­мо­га га­лоў­на­га ге­роя - ма­га і чар­нак­ніж­ні­ка Твар­доў­ска­га ў якас­ці сво­е­а­саб­лі­ва­га пра­та­га­ніс­та-апа­вя­даль­ні­ка. У вы­ні­ку рэ­жы­сёр­ская ра­бо­та ў знач­най сту­пе­ні бу­да­ва­ла­ся, зы­хо­дзя­чы з не­аб­ход­нас­ці пе­ра­адоль­ван­ня сцэ­ніч­най ста­тыч­нас­ці ў кож­най кан­крэт­най сцэ­не. За кошт ча­го ро­біць гэ­та Алег Жуг­жда? У "са­юз­ні­ках" у яго - камп'ютэр­ная гра­фі­ка: цу­ды і дзі­во­сы ма­гіч­на­га люс­тра, з да­па­мо­гай яко­га Твар­доў­скі пра­па­нуе па­да­рож­жы ў ча­се і пра­сто­ры, ста­но­вяц­ца ад­ны­мі з са­мых эфек­тных зна­хо­дак у спек­так­лі. Не менш лю­бі­мы жуг­ждаў­скі пры­ём, які заў­сё­ды выг­ля­дае эфек­тна, - пам­на­жэн­не ге­ро­яў: у выг­ля­дзе вы­тан­ча­ных скульп­тур­ных ля­лек, ак­цё­раў - вы­ка­наў­цаў іх ро­ляў у жы­вым пла­не, бя­лют­кіх, уз­ля­та­ю­чых у не­ба, амаль бяз­важ­кіх бе­лых пос­та­цей-ду­шаў - за паў­праз­рыс­тай зас­ло­най-зад­ні­кам... Рэ­жы­сёр ні­бы­та пра­па­ноў­вае нам па­да­рож­жа ў За­люс­тэ­рач­ча, дзе вель­мі скла­да­на выз­на­чыц­ца, якое ж з ад­біт­каў, што мы ба­чым, з'яў­ля­ец­ца сап­раў­дным.

Сак­рэ­ты вы­раз­нас­ці

Вось мы і даб­ра­лі­ся да сё­лет­ніх хэд­лай­не­раў. Ад­ным з іх ста­лі гас­па­да­ры фес­ты­ва­лю - Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэ­атр ля­лек, які прад­ста­віў спек­такль "Ча­му ста­рэ­юць лю­дзі?.." А.Вяр­цін­ска­га ў рэ­жы­су­ры Аляк­сея Ля­ляў­ска­га. У свой час на­ша га­зе­та пад­ра­бяз­на пі­са­ла пра спек­такль. Але ў фес­ты­валь­най абой­ме гэ­тая пас­та­ноў­ка да­ла пад­ста­вы для та­го, каб па­раз­ва­жаць аб пра­бле­мах тэ­ат­раль­най вы­раз­нас­ці, на­дзвы­чай ак­ту­аль­най у су­час­ным бе­ла­рус­кім тэ­ат­ры ля­лек.

Як "за­цяг­нуць" су­час­на­га юна­га гле­да­ча, спа­ку­ша­на­га ў пла­не ві­зу­аль­ных маг­чы­мас­цей, у свет ге­ро­яў  пас­та­ноў­кі? Як не па­ддац­ца пры­мі­тыў­ным шаб­ло­нам? Ду­ма­ец­ца, не­ма­лая ро­ля ў гэ­тым на­ле­жыць мас­та­ку спек­так­ля: ад та­го, на­коль­кі не ба­наль­ным, воб­раз­на пе­ра­ка­наў­чым бу­дзе ві­зу­аль­ны шэ­раг, за­ле­жыць і да­лей­шы лёс спек­так­ля. Не сак­рэт, што ляль­ка шмат у чым дык­туе ак­цёр­скае іс­на­ван­не на сцэ­не. І ў мін­скай пас­та­ноў­цы мас­та­коў­ская ра­бо­та Тац­ця­ны Нер­сі­сян, па­да­дзе­ная ў сты­ліс­ты­цы сво­е­а­саб­лі­ва­га "аба­яль­на­га гра­тэс­ку", гэ­та пац­вер­дзі­ла  наг­ляд­ным чы­нам. Жыц­цё не­жы­во­га - вось тое, што ро­біць у тэ­ат­ры ляль­ку іс­то­тай пры­ця­галь­най і амаль міс­тыч­най. І ка­лі са­ма ляль­ка дае ак­цё­рам маг­чы­масць зра­біць гэ­тае жыц­цё пад­ра­бяз­ным і мак­сі­маль­на праўдзі­вым, та­кім, за якім для гле­да­чоў паў­стае бі­яг­ра­фія пер­са­на­жаў і іх ад­мет­ная не­паў­тор­насць, як гэ­та ста­ла­ся ў спек­так­лі гас­па­да­роў фо­ру­му, гля­дач без суп­ра­ціў­лен­ня ад­да­ец­ца "ў ру­кі" рэ­жы­сё­ра. І да­лей зас­та­ец­ца "толь­кі" га­ва­рыць з ім, не ба­ю­чы­ся быць нез­ра­зу­ме­тым.

Я так ду­маю...

Ра­біць ад­крыц­ці лю­біць, пэў­на, кож­ны. І як ча­ла­ве­ку тэ­ат­раль­на­му мне вель­мі пры­емна ад­кры­ваць для ся­бе но­выя імё­ны. Сё­ле­та та­кім "ад­крыц­цём" стаў­ся ма­ла­ды рэ­жы­сёр Ігар Ка­за­коў. Вы­пус­кнік Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў і ву­чань Аляк­сея Ля­ляў­ска­га, не так даў­но ён быў пры­зна­ча­ны га­лоў­ным рэ­жы­сё­рам Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­ат­ра ля­лек. І пер­шы ж свой "вы­хад у свет" зра­біў па­дзе­яй, за­па­мі­наль­най для ама­та­раў ля­леч­на­га мас­тац­тва, прад­ста­віў­шы ў рам­ках фес­ты­ва­лю спек­такль "Poison".

Ска­заць, што ма­гі­лёў­скі "Poison"вы­дзя­ляў­ся  ся­род ас­тат­ніх /i/content/pi/cult/268/4145/Clip_5.jpgбе­ла­рус­кіх пас­та­но­вак, - зна­чыць не ска­заць ні­чо­га. Перад на­мі паў­стаў цу­доў­ны ўзор аў­тар­ска­га спек­так­ля, пры­чым - на са­цы­яль­на вос­трую эка­ла­гіч­ную тэ­му заб­ру­джван­ня лю­дзь­мі на­ва­коль­на­га ася­род­дзя. І, у па­раў­нан­ні з апош­ні­мі спек­так­ля­мі гэ­та­га тэ­ат­ра, у якіх на­зі­ра­ла­ся ві­да­воч­нае ім­кнен­не да "ля­леч­ні­за­цыі" кла­січ­ных тво­раў, ство­ра­ных пер­ша­па­чат­ко­ва для дра­ма­тыч­най сцэ­ны (та­кіх, як "Вій" М.Го­га­ля або "Паў­лін­ка" Я.Ку­па­лы), Ігар Ка­за­коў прад­эман­стра­ваў бліс­ку­чае ля­леч­нае мыс­лен­не, та­кое пры­ця­галь­нае для сап­раў­дных ама­та­раў гэ­та­га ві­ду мас­тац­тва.

Не­ка­лі сап­раў­днай рэ­ва­лю­цы­яй у тэ­ат­ры ля­лек стаў­ся вы­хад ак­цё­раў з-за шыр­мы і пра­ца іх у жы­вым пла­не. Сён­ня, ду­ма­ла­ся пад час фес­ты­ва­лю, вя­лі­кім смель­ча­ком мож­на бы­ло б наз­ваць та­го, хто ры­зык­нуў бы ад­мо­віц­ца ад гэ­та­га і цал­кам да­ве­рыц­ца ляль­цы. Ні­бы­та ў ад­каз на мае дум­кі, Ка­за­коў аку­рат гэ­та і зра­біў: ён "выз­ва­ліў" сцэ­ну ад жы­во­га пла­на і ад­даў яе ў поў­ную ўла­ду паль­чат­ка­вых ля­лек! За­мест жы­вых ак­цё­раў у яго­ным спек­так­лі іг­ра­юць фак­ту­ры і фі­зіч­ныя ўлас­ці­вас­ці ма­тэ­ры­я­лаў,  та­кія, як ха­лод­насць ір­жа­ва­га жа­ле­за або пя­соч­ная сы­пу­часць зер­ня, іх плас­тыч­насць - тое, з ча­го і ўзні­кае цуд тэ­ат­раль­на­га "ча­ра­дзей­ства", ка­лі на тва­іх ва­чах аб­са­лют­на паз­на­валь­ныя і бу­дзён­ныя прад­ме­ты спа­ра­джа­юць глы­бо­кія і шмат­пла­на­выя воб­ра­зы. Су­мес­ная ра­бо­та з мас­та­ком Аляк­сан­драм Вах­ра­ме­е­вым (нез­дар­ма яны абод­ва паз­на­ча­ны як аў­та­ры спек­так­ля) па­да­ры­ла нам са­ка­ві­ты спек­такль, дзе воб­раз­ны шэ­раг на­ту­раль­ным чы­нам дык­ту­ец­ца сю­жэт­най кан­вой, але гэ­так­са­ма і на­ша гля­дац­кае ўспры­няц­це за­да­ец­ца ты­мі ві­зу­аль­ны­мі ідэ­я­мі, якія з дас­ціп­ным і лёг­кім гу­ма­рам, не "пры­бі­ва­ю­чы" гле­да­ча ма­ра­лі­за­тар­ствам, пра­па­ну­юц­ца твор­ца­мі.

Вель­мі час­та да­во­дзіц­ца чуць: маў­ляў, бе­ла­рус­ка­му тэ­ат­ру ля­лек на­ка­на­ва­на іс­на­ваць у рэ­чы­шчы сю­жэт­на-ка­зач­ных спек­так­ляў та­му, што гля­дач наш пры­звы­ча­іў­ся да та­кіх форм і не здоль­ны ўспры­маць ін­шы - аў­тар­ска-ін­тэ­лек­ту­аль­ны - тэ­атр. Ма­гі­ляў­ча­не аб­вер­глі тую дум­ку, прад­эман­стра­ваў­шы, на­коль­кі вя­лі­кія ін­та­рэс і пра­га да па­доб­ных пас­та­но­вак у бе­ла­рус­ка­га гле­да­ча, для яко­га гэт­кія тэ­ат­раль­ныя да­лі­ка­тэ­сы - вя­лі­кая рэд­касць. І мне ба­чыц­ца, што з апош­ня­га і ўзні­кае па­доб­нае мер­ка­ван­не: мы ба­ім­ся га­ва­рыць з ма­лень­кі­мі гле­да­ча­мі, не ха­ва­ю­чы­ся за ка­зач­на-па­ву­чаль­ныя гіс­то­рыі, а по­тым са­мі ж сцвяр­джа­ем, што ім, гле­да­чам, ін­шы тэ­атр про­ста не­ці­ка­вы. Што ж да асо­бы Іга­ра Ка­за­ко­ва, то ён, на маю дум­ку, уяў­ляе з ся­бе той тып ма­ла­дой рэ­жы­су­ры, за якой - бу­ду­чае ай­чын­на­га ля­леч­на­га мас­тац­тва. І на­дзвы­чай пры­емна, што ідзе гэ­тая тэн­дэн­цыя з рэ­гі­ё­наў на­ту­раль­ным чы­нам.

Пры­га­жосць - страш­ная сі­ла

Ка­лі б на фес­ты­ва­лі іс­на­ваў прыз "За пры­га­жосць", яго, бяс­спрэч­на, ат­ры­маў бы Брэс­цкі тэ­атр ля­лек, што пры­вёз у Мінск "Ру­са­лач­ку" Н.Гер­нет па­вод­ле Х.К. Ан­дэр­се­на ў пас­та­ноў­цы Дзміт­рыя Ну­ян­зі­на.

Та­кі па­ды­ход да ма­тэ­ры­я­лу з бо­ку рэ­жы­сё­ра Дзміт­рыя Ну­ян­зі­на - цал­кам свя­до­мы. У раз­мо­вах за ку­лі­са­мі фес­ты­ва­лю ён заз­на­чыў, што ў су­час­най Еў­ро­пе бе­ла­рус­кі тэ­атр цэ­няць і лю­бяць ме­на­ві­та за яго вы­со­кі ўзро­вень ві­зу­аль­най куль­ту­ры: на між­на­род­ных фес­ты­ва­лях там усё час­цей мож­на сус­трэць ля­лек-пач­вар, "кор­пан­ні" ў "тру­пах" ды ін­шую па­та­ло­гію. Так што з'яў­лен­не на­шых пас­та­но­вак у пра­гра­ме пра­ктыч­на заў­сё­ды пры­цяг­вае сва­ёй чыс­ці­нёй і па­зі­тыў­нас­цю ў ад­но­сі­нах да гле­да­чоў. Аку­рат гэт­кім шля­хам пай­шоў рэ­жы­сёр і ў "Ру­са­лач­цы": ра­зам з мас­та­ком Тац­ця­най Нер­сі­сян, якая  гэ­тым ра­зам паў­ста­ла перад на­мі ў лі­ры­ка-ра­ман­тыч­ным аб­ліч­чы, яны ства­ра­юць сво­е­а­саб­лі­вае ак­ва­ры­ум­нае дзей­ства. Пер­са­на­жы змя­шча­юц­ца за пра­зрыс­тую зас­ло­ну-су­пер, якая ста­но­віц­ца эк­ра­нам для пра­екцый мар­скіх пей­за­жаў, што на­да­юць усёй "кар­цін­цы" аб'ём­насць і глы­бі­ню. Ра­зам з пер­са­на­жа­мі спек­так­ля мы ні­бы­та апус­ка­ем­ся на мар­ское дно, дзе ўсе ру­хі ро­бяц­ца плаў­на-за­па­во­ле­ны­мі, ні­бы за­ча­ра­ва­ны­мі, а ся­род на­ва­коль­най бе­ліз­ны дзвю­ма яр­кі­мі пля­ма­мі-ак­цэн­та­мі ста­но­вяц­ца чор­ны строй Мар­ской вя­дзь­мар­кі ды бла­кіт­ныя ва­ла­сы Ру­са­лач­кі. Так што гэ­тае ад­чу­ван­не чыс­ці­ні і свет­лас­ці зас­та­ец­ца і пас­ля за­кан­чэн­ня спек­так­ля.

 

***

Ка­лі пад­ра­ха­ваць "су­хі ас­та­так" фес­ты­валь­ных на­зі­ран­няў, ста­но­віц­ца ві­да­воч­ным нас­туп­нае: бе­ла­рус­кі тэ­атр ля­лек сён­ня зна­хо­дзіц­ца на раз­да­рож­жы, шу­ка­ю­чы для ся­бе да­лей­шы шлях, які  стаў­ся б для яго сво­е­а­саб­лі­вым "абя­рэ­гам" ад твор­чых няў­дач. Але як час­та, ад­чу­ва­ю­чы не­аб­ход­насць гэ­та­га вы­ба­ру, на­шы рэ­жы­сё­ры па­чы­на­юць "тар­га­вац­ца" з улас­ны­мі ўяў­лен­ня­мі пра пра­фе­сію, ад­да­ю­чы пе­ра­ва­гу не твор­ча­му по­шу­ку пры ра­бо­це над но­вым ма­тэ­ры­я­лам, а вып­ра­цоў­цы або за­па­зыч­ван­ню якіх-не­бу­дзь уні­вер­саль­ных "рэ­цэп­таў", здоль­ных выз­ва­ліць ад гэ­тай кар­пат­лі­вай пра­цы? А ў вы­ні­ку, пры са­мых раз­нас­тай­ных ва­ры­я­цы­ях, фі­нал аказ­ва­ец­ца агуль­ны для ўсіх: мас­тац­тва тэ­ат­ра ля­лек пад­мя­ня­ец­ца "тру­кац­твам". Але пра гэ­та - ін­шая раз­мо­ва...

Фота Аляксандра ДЗМІТРЫЕВА