Чым “...Пчолка” залатая?

№ 23 (943) 05.06.2010 - 11.06.2010 г

X Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”, па традыцыі прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей, сабраў ў Клімавічах Магілёўскай вобласці паўтары тысячы юных удзельнікаў з 18 краін свету. Цягам некалькіх дзён дзяцей, журы, арганізатараў і гледачоў чакалі канцэрты, выстаўкі і магчымасць знаёміць новых сяброў з культурай сваёй роднай зямлі.

А калі пад зорным небам стаіш на плошчы сярод некалькіх соцень дзяцей, становіцца зразумелым, што сэнс фестывалю - менавіта ў такім яднанні. Не толькі ў міжнародным прэстыжы і павазе замежных гасцей або ў тым, што калектыў ці выканаўца набывае яшчэ адзін пункт у спісе сваіх перамог, а ў радасці ад творчасці. Найлепш гэта можна было адчуць на канцэрце адкрыцця "Залатой пчолкі" 28 мая, дзе юныя музыканты, выканаўцы народных і эстрадных спеваў ды танцавальныя калектывы знаёмілі гледачоў са сваімі дасягненнямі./i/content/pi/cult/268/4131/7-1.jpg

Міністр культуры краіны Павел Латушка на адкрыцці свята сказаў: "Вельмі добра, што ў нас ёсць фестывалі, якія адкрываюць таленты. Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі адзначана сёння каля 2000 чалавек, але я ўпэўнены, што талентаў значна больш, і мы іх сёння пабачым. "Залатая пчолка" з'яўляецца адным з самых яскравых фестываляў, які становіцца трамплінам для маладых людзей у далейшае творчае жыццё".

"Сцэна і зала" - абедзве ў прасторы Гарадскога парку - былі непарыўна звязаны. На кожныя каларытныя песню або танец маленькія гледачы актыўна рэагавалі: падпявалі, прыдумлялі свае рухі, авацыямі праводзілі са сцэны артыстаў. Пераконваешся: якасць твора яны разумеюць зусім як дарослыя, толькі больш шчыра, адкрыта, непасрэдна. Майстэрству ансамбля народных танцаў "Брыулец" з малдаўскага горада Сенджэрэй, які выконваў свой нацыянальны танец, можна было дзівіцца бясконца (і якраз яны ўзялі Гран-пры ў харэаграфіі!). Калектыў "New kidykids" з Бельгіі ўразіў рэзкай, крыху нечаканай тут, электроннай музыкай (але як жа захоплена пад яе танчылі дзеці і падлеткі!). Салістка ж музычнай студыі "Рускі клуб" Анастасія Вільянен з фінскага Турку голасам, мімікай, жэстамі, фальклорнай манерай як сапраўдная асоба зачаравала адразу. Працягваць апісваць тыя выступленні можна яшчэ доўга, ды толькі гэта патрэбна бачыць...

А для клімавічан атрымалася сапраўднае гарадское свята. І не толькі дзеля лазернага шоу і шыкоўнага феерверку сюды завіталі людзі. Каго ні спытайся - ледзь не ў кожнага ў творчых конкурсах удзельнічалі родныя ці сябры.

 "Я - на "...Пчолцы". Лётаю..."

Начальнік упраўлен/i/content/pi/cult/268/4131/7-2.jpgня культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец амаль заўсёды трымае тэлефон у руцэ. "Я - на "...Пчолцы". Лётаю..." - толькі і паспявае адказаць ён. А патрэбна зрабіць нямала. Ужо рассяліць паўтары тысячы гасцей у невялікім гарадку, стварыўшы для іх камфортныя ўмовы, - справа вялікая. Летась была рэканструявана гасцініца "Дружба", аднак змяшчае яна ўсяго 38 чалавек...

"Спадзяёмся адрэканструяваць у наступным годзе інтэрнаты навучальных устаноў горада, дзе жывуць канкурсанты і педагогі. Акупнасць "Залатой пчолкі"- 15%, аднак узносаў для ўдзельнікаў не будзе. Мы імкнёмся пашыраць геаграфію фестывалю, - кажа Анатоль Сінкавец. - Каб палегчыць справу, частку мерапрыемстваў планавалі перанесці ў Магілёў, але Клімавічы не хочуць аддаваць "...Пчолку": гэта іхні брэнд. Па ініцыятыве міністра культуры будзе ўнесена прапанова выдаткаваць частку сродкаў з бюджэту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі".

 Па словах Анатоля Сінкаўца, на фестываль з абласнога бюджэту было выдзелена 150 мільёнаў рублёў, вялікія рэсурсы ўклаў Клімавіцкі райвыканкам, дапамагло Міністэрства культуры, удзел узялі спонсары - банк і мабільны аператар.

Сёлетняя "Залатая/i/content/pi/cult/268/4131/7-3.jpg пчолка" засведчыла тэндэнцыю да няўхільнага пашырэння геаграфіі конкурсу. Начальнік галоўнага ўпраўлення культуры і турызму Гагаузіі (Малдова) Дзмітрый Камбур заўважае: "Тое, з якой увагай прымаюць тут гасцей - проста подзвіг. Шкада толькі, што "Залатая пчолка" праходзіць не два - тры разы на год". А саліст Нацыянальнага аркестра Міністэрства культуры і турызму Турцыі Джэм Гюрдал паведаміў, што 23 красавіка ў яго на радзіме правялі падобны фестываль, аднак колькасць удзельнікаў - крыху больш за сотню. А Клімавічы там ужо даўно вядомыя!

Факт далучэння новых удзельнікаў да фестывалю пацвердзіў губернатар Маг/i/content/pi/cult/268/4131/7-4.jpgілёўскай вобласці Пётр Руднік, які заўважыў: акрамя беларускай і рускай мовы, вядучыя загаварылі і па-англійску, і гэта не выпадкова. Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама па сацыяльных пытаннях Валерый Малашка на прэс-канферэнцыі адзначыў: "Да нас прыехалі творцы з 18 краін, і я ўпэўнены: у фестывалю - вялікая будучыня, ён не спыніцца ў развіцці". А старшыня Клімавіцкага райвыканкама Віталь Грышанаў выказаў спадзяванне, што на 15 па ліку форуме краін будзе ўжо не менш, чым на "Еўрабачанні".

На сёлетняй "Залатой пчолцы" міністр культуры краіны Павел Латушка ўзнагародзіў нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" тых, хто не першы год ладзіць форум. Знакам уганараваны дырэктар Магілёўскага абласнога метадцэнтра Алег Хмялькоў, начальнік аддзела мастацтва і культурна-асветнай дзейнасці ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Валянцін Лаўцоў, кіраўнік Клімавіччыны Віталь Грышанаў.

Палёт у конкурсе

 Складана/i/content/pi/cult/268/4131/7-6.jpg прадэманстраваць за пяць хвілін выступлення традыцыі, узровень сучаснай дзіцячай творчасці, майстэрства і своеасаблівы характар выканаўцаў, адпаведнасць намінацыі... Тым не менш, старшыню журы, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Іванова гала-канцэрт "Залатой пчолкі" заўсёды ўражвае: "Творчыя конкурсы і гэтым разам засведчылі, што фестываль - вельмі магутны ў плане выступленняў, многія выканаўцы і калектывы з'яўляюцца, нягледзячы на ўзрост, прафесійнымі творцамі". І з гэтым нельга не пагадзіцца.

Харэаграфічнае майстэрства дзеці дэманстравалі ў СДК аграгарадка "Цімана/i/content/pi/cult/268/4131/7-5.jpgва", эстрадныя і народныя спевы - у раённым Цэнтры культуры. Пакінуць апошні было не так проста: юныя творцы "трымалі" ўвагу, кожнае новае выступленне даказвала, што пабачыць такое суладдзе можна надзвычай рэдка. Выканаўцы народных спеваў з-за мяжы прадстаўлялі пераважна аўтэнтычныя спевы, а нашы землякі - фальклор апрацаваны. Пагутарыла з кіраўніком узорнага ансамбля фальклорнай песні дзіцячай школы мастацтваў "Мазырскія весялушкі" Святланай Палынь. Яна вызначае накірунак творчасці свайго калектыву як "поп-фольк": "Дзеці вельмі захоплены гэтым стылем. Такі варыянт традыцыйнай творчасці, па нашых назіраннях, успрымаецца лепш". Святлана Палынь, да ўсяго, - мастацкі кіраўнік фестывалю "Зямля пад белымі крыламі", што ладзіцца раз на два гады ў Мазыры. На "...Пчолку" яна прыехала, яшчэ і каб заўважыць самыя яркія калектывы, а пасля запрасіць іх да сябе.

Творы выяўленчага і дэкаратыўнапрыкладнога маст/i/content/pi/cult/268/4131/7-7.jpgацтва можна было паглядзець у Дзіцячай школе мастацтваў Клімавічаў. Надзвычай яркіх работ было шмат, а Гран-пры атрымала клімавічанка Дар'я Голікава. Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юрый Піскун, што ўзначальваў журы конкурсаў, выказаў сваё меркаванне наконт развіцця юных творцаў: "Хаця агульная тэма малюнкаў, жывапісных і графічных работ не была зададзена раней, можна заўважыць тры схільнасці дзяцей: пейзажы, паэтызацыя гістарычнай спадчыны і вясёлы свет дзяцінства. Менш, так бы мовіць, другасных тэм: не відаць выяў персанажаў мультфільмаў, казак. Можна назіраць і філасофскі падтэкст"./i/content/pi/cult/268/4131/7-8.jpg

Спіс намінацый у будучыні можа папоўніцца новымі, і тады "Залатая пчолка" стане сапраўды зрэзам усёй дзіцячай творчасці. Адзін з членаў журы - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Радзівілаў выказаў прапанову стварыць у наступным годзе яшчэ дзве намінацыі - "Цыркавое мастацтва" і "Размоўны жанр", бо ў гэтым, адчуваецца, наспела неабходнасць...

Калі конкурсы скончыліся, дзеці атрымалі магчымасць выдатна адпачыць. Рознакаляровае святочнае шэсце, уручэнне дыпломаў і каштоўных падарункаў усхваляваным юным творцам, заключны гала-канцэрт аб'ядналі ўсіх на закрыцці "Залатой пчолкі". Разляцеўшыся па свеце, юныя таленты запомняць не толькі салодкі мёд перамог, але і гасцінную беларускую зямлю.

Пётр ОВАД (фота), нашы спецыяльныя карэспандэнты Мінск - Клімавічы - Мінск