Музейнае партнёрства

№ 23 (943) 05.06.2010 - 11.06.2010 г

28 мая ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” прайшло падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспубліканскім Саветам дырэктараў музеяў Беларусі і Асацыяцыяй музеяў Літвы, якую прадставіў яе старшыня, дырэктар Шауляйскага музея “Аушрос” Р.Балза.

/i/content/pi/cult/268/4117/2-2.jpgПагадненне, накіраванае на далейшае развіццё культурных сувязей паміж краінамі, было складзена ў рамках ініцыятывы "Усходняе партнёрства" Еўрапейскага Саюза. Старшыні нашага Рэспубліканскага Савета і літоўскай Асацыяцыі ў час падпісання пацвердзілі намер ажыццяўляць і развіваць доўгатэрміновае, добрасуседскае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва для выканання агульных праграм і праектаў у сферы музейнай дзейнасці.

Супрацоўніцтва прадугледжвае абмен выстаўкамі, арганізацыю і правядзенне сумесных навуковых канферэнцый, семінараў, "круглых сталоў" і сустрэч, абмен вопытам праз стажыроўкі музейных супрацоўнікаў, арганізацыю сумесных публікацый па праблематыцы музейнай дзейнасці, ажыццяўленне сумесных праектаў і праграм, а таксама аказанне навуковым супрацоўнікам практычнай дапамогі ў працы з архівамі і фондавымі матэрыяламі Беларусі і Літвы.

 Сяргей АЗАРОНАК, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, старшыня Рэспубліканскага Савета дырэктараў музеяў