Падарункі з Туркменістана

№ 23 (943) 05.06.2010 - 11.06.2010 г

‘З 9 па 11 чэрвеня ўпершыню пройдуць Дні культуры Туркменістана ў нашай краіне.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах, запланаваных на гэтыя дні, прымуць удзел вядучыя дзеячы культуры і мастацтваў, прадстаўнікі Міністэрства культуры Туркменістана. Усяго ў рамках гэтай акцыі нашу краіну наведае дэлегацыя з 60 чалавек.

Як паведамілі "К" у Міністэрстве культуры нашай краіны, урачыстае адкрыццё Дзён культуры адбудзецца ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе пройдзе сумесны канцэрт айчынных і туркменскіх майстроў мастацтваў. Нацыянальны мастацкі музей прыме выстаўку туркменскага прыкладнога мастацтва. Дні туркменскага кіно чакаюць прыхільнікаў экраннага мастацтва ў кінатэатры "Піянер", а на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы будзе паказаны монаспектакль "Цар закаханых".

Для туркменскай дэлегацыі, з нашага боку, запланаваны экскурсія па Мінску, наведанне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва.