Адраснасць падтрымкі

№ 23 (943) 05.06.2010 - 11.06.2010 г

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваімі распараджэннямі зацвердзіў рашэнне Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і аб выдзяленні сродкаў на фінансаванне расходаў гэтага фонду ў 2010 годзе, а таксама рашэнне Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У прыватнасці, распараджэннем Кіраўніка дзяржавы № 164рп на фінансаванне расходаў, звязаных з дзейнасцю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, у 2010 годзе накіравана Br950 млн.

Гэтыя сродкі ў бягучым годзе будуць асвоены на матэрыяльнае заахвочванне лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі, арганізацыю і правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, выставак, іншых мерапрыемстваў па выяўленні і прапагандзе творчасці маладых талентаў, набыццё музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, матэрыялаў, абсталявання для заняткаў мастацкай творчасцю і іншыя мэты, звязаныя з пошукам, прафесійнай падрыхтоўкай і ўдасканаленнем майстэрства юных талентаў.

У адпаведнасці з дакументам зацверджана рашэнне Савета фонду аб выдзяленні Br271,135 млн. са сродкаў фонду, у тым ліку на выплату прэмій, гранд-прэмій і стыпендый фонду, аказанне матэрыяльнай дапамогі навучэнцам - Br73,325 млн.; арганізацыю і правядзенне справаздачных мастацкай выстаўкі і канцэрта (праводзяцца штогод), а таксама цыкла канцэртаў стыпендыятаў, дыпламантаў і лаўрэатаў фонду (арганізуецца ўпершыню) - Br64,4 млн. і Br77 млн. адпаведна; стварэнне відэафільма "15 гадоў дзейнасці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі"- Br11,11 млн.; іншыя мэты, звязаныя з ажыццяўленнем дзейнасці фонду,- Br45,3 млн.

Прыняцце распараджэнняў дасць магчымасць забяспечыць адрасную дзяржаўную падтрымку лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі, адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварыць спрыяльныя ўмовы для пошуку, станаўлення і развіцця маладых талентаў.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь