Любіць аўтараў

№ 21 (941) 22.05.2010 - 28.05.2010 г

Алег ЖУКАЎ, паэт-песеннік: — На пытанне “Што трэба рабіць, каб з’яўлялася больш добрых песень?” у мяне існуе адзін канкрэтны адказ: “Любіць аўтараў!” Я дзвесце песень напісаў за сорак гадоў. Але ж не надта гучаць яны ў Беларусі, хіба што пад час майго аўтарскага канцэрта, які прайшоў нядаўна ў Палацы Рэспублікі… Дарэчы, гэты канцэрт сабраў дзве тысячы гледачоў, што, неаспрэчна, сведчыць пра вялікі інтарэс народа да славянскага песняспеву. Я перакананы, што менавіта ён з’яўляецца асновай нашай нацыянальнай песеннай культуры. Апрача маіх старых хітоў на канцэрце прагучала паўтара дзесятка новых твораў, напісаных нядаўна, да прыкладу, песня “Беларусы мы”, што выконвае гурт “Беларусы”.

Між тым, сучаснай уласна беларускай эстрады, на мой погляд, проста не існуе. Ёсць перайманне замежжа, ёсць "падробкі" або "капіраванне". Натуральна, гэта не дадае гонару. І пачынаць тут трэба, мяркую, з "раскруткі" тых беларускіх талентаў, якія знаходзяцца ў ценю.