Чаго рабіць не трэба

№ 21 (941) 22.05.2010 - 28.05.2010 г

Валерый ГАЛАЎКО, кампазітар: — Не хочацца казаць банальныя рэчы: усе і так усё ведаюць. Ведаюць, чаго не хапае нашай эстрадзе, што трэба палепшыць, якім чынам, і, у тым ліку, што можна зрабіць менавіта з дзяржаўнага боку для выпраўлення сітуацыі. Таму я лепей скажу, чаго рабіць не трэба.

/i/content/pi/cult/264/4055/13-3.jpgНе трэба ставіцца да выканаўцаў і аўтараў так, як гэта пакуль, на жаль, адбылося, да прыкладу, пры адборы песні для "Еўрабачання". Бо пад час конкурсу многія так і не зразумелі, што, уласна кажучы, мы выбіралі. Адбіралі быццам бы песню. Потым высветлілася: вылучылі на "Еўрабачэнне" выканаўцаў. Разам з песняй. Потым знайшлі для іх іншую кампазіцыю...