Лабараторыя “раскруткі”

№ 21 (941) 22.05.2010 - 28.05.2010 г

Ганна КАЗЛОВА, кампазітар: — Трэба не толькі шукаць таленты, але і ствараць творчыя лабараторыі для іх падрыхтоўкі і “раскруткі”. Разнастайных конкурсаў цяпер праводзіцца багата. Але ў журы не заўсёды бываюць прафесіяналы, бо чамусьці лічыцца, што ў эстрадных спевах разбіраюцца ўсе. Мне самой даводзілася працаваць у журы такіх конкурсаў, і, здаралася, не заўсёды ўдавалася адстаяць тых, з каго сапраўды магла б узгадавацца “зорка”.

/i/content/pi/cult/264/4054/13-2.jpgАпошнім часам узнікла тэндэнцыя ператвараць конкурсы ў гэткія шоу-праграмы. Можа, для гледачоў яно і няблага. Але давайце тады падзяляць: дзе - сапраўднае спаборніцтва "па правілах", а дзе - толькі відовішча, да якога "быццам бы" далучылі конкурс. Той жа тэлевізійны "Музычны суд" распачыналі як конкурс, а потым высветлілася: толькі шоу, бо і дагэтуль немагчыма разабрацца, хто каго і куды адбіраў. Затое, трэба спадзявацца, усіх, хто прафесійна займаецца эстрадай, надоўга адахвоцілі і ад тэлевізара, і ад конкурсаў...