Прызнанне як рухавік эканомікі

№ 21 (941) 22.05.2010 - 28.05.2010 г

Юрый САВАШ, прадзюсер Тэатра песні Ірыны Дарафеевай: — Давайце зыходзіць з таго, што эстрада ў той ці іншай ступені звязана з шоу-бізнесам. А любы бізнес — гэта галіна эканомікі. Таму калі, здараецца, артысты пачынаюць раз’язджацца, прычыны трэба шукаць і ў гэтым складніку таксама. Ні для кога не сакрэт, што ганарары нашых артыстаў, у тым ліку заслужаных і народных, — не самыя высокія. А з тымі ж расійскімі зоркамі ўвогуле ніякія параўнанні не вытрымліваюць крытыкі. Так, у Расіі “круцяцца” зусім іншыя лічбы. Але зараз я маю на ўвазе хаця б ганарары на “Славянскім базары ў Віцебску”. Бо цяперашнія сумы, якія атрымліваюць нашы артысты, не пакрываюць нават сабекошт укладзенага ў гэтае выступленне.

/i/content/pi/cult/264/4052/12-4.jpg

Сапраўды, не менш (а можа, яшчэ і больш) важнае прызнанне нашых артыстаў. Нашы зоркі - насамрэч лепшыя. Гэта сапраўды так! А калі хочаце параўнанняў з тымі ж расійскімі, дык давайце ж і параўноўваць іх на роўных - у жывым выкананні, а не так, калі адзін спявае жыўцом, а другі - пад "фанеру", а мы потым кажам, што запіс, над якім невядома колькі працавалі гукарэжысёры, дбаючы пра кожную дробязь, лепей, чым жывое, народжанае тут і зараз выкананне.