Праграма “для замежжа”

№ 21 (941) 22.05.2010 - 28.05.2010 г

Алег МОЛЧАН, кампазітар, аранжыроўшчык, прадзюсер: — Для развіцця беларускай песні патрэбны больш шырокі культурны абмен: з Расіяй, з краінамі Еўропы, з Амерыкай.

/i/content/pi/cult/264/4051/12-5.jpgЧаму б не правесці семінары, майстар-класы? Ладзяцца ж яны ў сферы акадэмічнай музыкі. Дый нам самім: падрыхтаваць бы нейкую беларускую праграму - ды вазіць яе па замежжы, заключыўшы дамовы. Эфект быў бы куды большы, чым нават ад удзелу ў тым жа "Еўрабачанні". Для ўсяго гэтага патрэбны рэальны прадзюсерскі цэнтр, які займаўся б "прасоўваннем" не асобных "сваіх" артыстаў, а ўсёй нацыянальнай культуры, у тым ліку на замежны рынак.