На шырокую шашу песні!

№ 21 (941) 22.05.2010 - 28.05.2010 г

Уладзімір КАРЫЗНА, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, адзін з аўтараў тэксту Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь: — Уся праблема цяперашняй беларускай эстрады ў тым, што не запатрабаваны прафесіяналы. Не гучыць і наша песенная класіка. А яна, між тым,— дух і лёс нашага народа. Песня — гэта лірычны вобраз Радзімы. А спадчына — тая глеба, на якой будзе ўзрастаць новы ўраджай. Няўжо заўтрашняя духоўнасць узрасце на сённяшняй “папсе”? Не ўпэўнены.

/i/content/pi/cult/264/4047/12-1.jpgАпошнім часам стала "модна" лаяць расійскі шоубізнес: маўляў, у ім - прычына ўсіх нашых бед. Але ж у Расіі, нягледзячы на вялікую колькасць "папсы", гучаць і песні мінулых гадоў. Можа, не зусім у тых прапорцыях, як хацелася б, але, тым не менш, гучаць, - і на тым дзякуй. Там сапраўды "ахоплены" і спевакі ўсіх пакаленняў, і, адпаведна, слухачы. Іншымі словамі, кожны можа знайсці штосьці сабе па гусце. А ў нас і гэтага няма! Няма дзе спрычыніцца да нацыянальных здабыткаў. А зрабіць гэта - неабходна, і як мага хутчэй. Бо толькі тады мы, так бы мовіць, выйдзем на шырокую шашу нашай эстрады.