Кніжкі з… грузавічка

№ 20 (940) 15.05.2010 - 21.05.2010 г

Пад час абласнога месячніка “Бібліятэка — шлях у будучыню” Бярозаўская ЦБС правяла ў Кабакоўскай сельскай бібліятэцы семінар. Яго тэма — “Аграгарадоцкая бібліятэка ў дапамогу інфармацыйнай падтрымцы н а в у ч а л ь н а г а працэсу”.

 /i/content/pi/cult/263/4027/12-2.jpg

Сёння ў раёне інфармацыйна-дасугавым абслугоўваннем насельніцтва аграгарадкоў займаюцца 13 бібліятэк, з якіх 6 кампютэрызаваны. Паслугамі Кабакоўскай бібліятэкі карыстаюцца 450 чытачоў, з іх 120 — дзеці. Кніжны фонд у 18 тысяч экземпляраў задавальняе чытацкі попыт студэнтаў, спецыялістаў і рабочых аграпрамысловага комплексу, пенсіянераў з аграгарадка “Кабакоўскі”.

Работнікі ЦБС прыехалі да калегібібліятэкара Раісы Неліповіч для таго, каб пераняць яе вопыт работы па супрацоўніцтве са школай. Далучэнне моладзі да чытання — галоўны прыярытэт установы. Кнігалюбы малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту маюць маляўнічы куток для чытання, а скрынка з літаратурай імітуе драўляны міні-грузавічок.

Каб навучэнцы атрымлівалі якасныя веды, у бібліятэцы дзейнічаюць выстаўкі, тэматычныя паліцыКнігі-старажылы”, “Новыя кнігі? Мне!”, “Мы — за здаровы лад жыцця. А ты?”, “Гэтыя кнігі ведаюць усё”, “Рознакаляровая зямля Беларусі”.

Цягам навучальнага года бібліятэкар праводзіць гутаркі, бібліятэчныя ўрокі. У краязнаўчым кутку бібліятэкі “Я гэты край Радзімаю заву” змешчаны разнастайны матэрыял па гісторыі раёна, вёсак, эканоміцы і сацыяльным жыцці, аб знакамітых земляках, ветэранах Вялікай Айчыннай вайны і старажылах.

На жаль, вясковыя бібліятэкі не могуць пахваліцца стабільным папаўненнем фонду літаратурай па сельскай гаспадарцы, педагогіцы, медыцыне. Бібліятэкі аграгарадкоў камплектуюцца значна лепш. Бібліятэкар Раіса Неліповіч прапанавала ўвазе сваіх калег такія кнігі.

Кабакоўская бібліятэка імкнецца далучаць да сістэмнага прафесійнага чытання вясковых настаўнікаў. Апошнія творча супрацоўнічаюць з установай. Для ўдзельнікаў семінара маладыя настаўніцы Раіса Мелех, Іна Неліповіч падрыхтавалі прэзентацыю краязнаўчага відэароліка “Куточак роднай зямлі”, а таксама праілюстравалі мультымедыяматэрыялам тэатралізаванае літаратурна-экалагічнае свята кнігі “Усе фарбы нашай зямлі”.

Дырэктар ЦБС Ірына Макарэвіч адзначыла граматай самы чытаючы клас. Работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу рэкамендавалі бібліятэкарам метадычныя навінкі па папулярызацыі галіновай літаратуры. А з рук старшыні Першамайскага сельвыканкама Валерыя Шупеніка ўстанова атрымала ксеракс.

Ала ДРАГАН, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Бярозаўскай ЦБС

На здымку: у Кабакоўскай сельскай бібліятэцы.