Без указальніка Шляхціча Завальню не адшукаеш

№ 20 (940) 15.05.2010 - 21.05.2010 г

Райвыканкамаўская “лятучка” з “К” Адраджэнне і развіццё сяла: сацыякультурны зрэз “К” зноў звяртаецца да тэмы турызму. І найперш нашу газету цікавіць унёсак кожнага з аддзелаў культуры Беларусі ў выкананне Нацыянальнай праграмы развіцця турызму. Бо, як сведчаць шматлікія матэрыялы, што друкаваліся ў “Культуры”, кавалак турыстычнага “пірага” культработнікі краіны пакуль толькі пачынаюць “каштаваць на смак”. Пра Расонскі раён мы пісалі тры гады таму. Калі гаворка вялася пра музейную справу, закранулі і турыстычную сферу. Газета распавяла аб тым, што даволі вялікім попытам у наведвальнікаў раёна карыстаецца маршрут “Блакітныя каралі Расонаў”, платныя экскурсіі ў Музей партызанскага побыту пад адкрытым небам, які размешчаны ля вёскі Роўнае Поле, Фестываль сельскага турызму “Заборскі фэст”… Мінула тры гады. Што ж змянілася? Пры ўсіх відавочных станоўчых прыкладах працы (у раёне наладжаны выраб і продаж сувеніраў, задзейнічаны народны калектыў для абслугоўвання прыезджых, вядуцца платныя музейныя экскурсіі па раёне), як падалося, не ўсе магчымасці аддзела выкарыстоўваюцца напоўніцу. Як сведчыць народная мудрасць, няма мяжы дасканаласці. Таму і артыкул гэты варта ўспрымаць не як спробу пошуку пралікаў мясцовага аддзела культуры ў турыстычнай сферы, а як чарговую нагоду разам паразважаць над перспектывамі сумеснай працы райвыканкамаўскіх структур у вырашэнні надзённых задач.

 

Пад час камандзіроўкі ў Расоны і Расонскі раён гутарыў з жыхарамі краю рознага ўзросту і сацыяльнага статуса. Як падалося, тэма турызму хвалюе кожнага мясцовага жыхара. Тым больш, перспектывы ў развіцці гэтай галіны сацыякультурнага жыцця раёна - вялікія.

Кацярына, студэнтка-завочніца, жыхарка г. п. Расоны:

- Замежнікі да нас ездзяць. Ды і мінчане - таксама. Мае сябры з Мінска прыязджалі ў Расоны на зімовыя канікулы ў госці, наведалі вёску Роўнае Поле, дзе - партызанскія зямлянкі, пакаштавалі там юшкі. І сувеніры набылі, і з нашай прыроды дзівіліся. Але... Гасцей давялося размясціць у сябе: месцаў у гасцініцы не было. Ды і цяпер - таксама, бо ў гасцініцы- рамонт. Рамантуецца адзіны ў гарпасёлку рэстаран, дзе, ведаю, будзе і кафэ. А чаму няма больш кафэшак у нас? І калі ж скончацца рамонты?..

Сяргей, рабочы, жыхар г. п. Расоны:

- Адметнасць нашага раёна - вандроўкі на партызанскія зямлянкі, альбо ў вёску Межна - у Музей партызанскага руху. Гэта вельмі добра, але хочацца нечага новага. Можа, пабудаваць домік Шляхціча Завальні, бо ў нас у раёне ёсць возера Нешчарда, ля якога, у вёсцы Мурагі, нарадзіўся Ян Баршчэўскі?.. Або пусціць цеплаход па адным з нашых азёраў. Было б цікава і мясцовым жыхарам, і прыезджым...

Генадзь, жыхар аграгарадка "Клясціцы":

- У Клясціцах - аж шэсць аграсядзіб! Але, як мне падаецца, вельмі мала тут прапаноўваюць паслуг: шпацыр па лесе ды рыбалка. Да таго ж, і дарогі ў нас не вельмі добрыя, асабліва- восенню, калі дажджы. І тут не магу не пацікавіцца: ці будуць калі-небудзь пракладаць асфальт у раёне? Гэта, пэўна, прывабіла б больш турыстаў у наш край...

Марыя, жыхарка аграгарадка "Клясціцы":

- Гасцей у нашай вёсцы шмат, бо прырода ў нас некранутая і разнастайная, ды і праца для сяльчан такім чынам знаходзіцца. Але, на маю думку, дрэнна, што няма ўказальнікаў ні да аграсядзіб, ні да гістарычных і турыстычна-прывабных мясцін Расоншчыны. Лічу гэта вялікім пралікам мясцовага кіраўніцтва...

Райвыканкамаўская "лятучка" з "К"

Адраджэнне і развіццё сяла: сацыякультурны зрэз

"К" зноў звяртаецца да тэмы турызму. І найперш нашу газету цікавіць унёсак кожнага з аддзелаў культуры Беларусі ў выкананне Нацыянальнай праграмы развіцця турызму. Бо, як сведчаць шматлікія матэрыялы, што друкаваліся ў "Культуры", кавалак турыстычнага "пірага" культработнікі краіны пакуль толькі пачынаюць "каштаваць на смак". Пра Расонскі раён мы пісалі тры гады таму. Калі гаворка вялася пра музейную справу, закранулі і турыстычную сферу. Газета распавяла аб тым, што даволі вялікім попытам у наведвальнікаў раёна карыстаецца маршрут "Блакітныя каралі Расонаў", платныя экскурсіі ў Музей партызанскага побыту пад адкрытым небам, які размешчаны ля вёскі Роўнае Поле, Фестываль сельскага турызму "Заборскі фэст"...

Мінула тры гады. Што ж змянілася? Пры ўсіх відавочных станоўчых прыкладах працы (у раёне наладжаны выраб і продаж сувеніраў, задзейнічаны народны калектыў для абслугоўвання прыезджых, вядуцца платныя музейныя экскурсіі па раёне), як падалося, не ўсе магчымасці аддзела выкарыстоўваюцца напоўніцу.

Як сведчыць народная мудрасць, няма мяжы дасканаласці. Таму і артыкул гэты варта ўспрымаць не як спробу пошуку пралікаў мясцовага аддзел/i/content/pi/cult/263/4023/11-1.jpgа культуры ў турыстычнай сферы, а як чарговую нагоду разам паразважаць над перспектывамі сумеснай працы райвыканкамаўскіх структур у вырашэнні надзённых задач.

У райвыканкамаўскай "лятучцы", зыніцыяванай "К", прынялі ўдзел намеснік старшыні Расонскага раённага выканаўчага камітэта Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ, начальнік аддзела культуры Святлана ВОЛКАВА, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Аксана ПАТАПАВА, а таксама старшыня Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Эка-Росы", падпарадкаванай райвыканкаму, старшыня філіяла Грамадскай арганізацыі "Адпачынак у вёсцы" і ўладальніца адной з аграсядзіб рэгіёна Ала ХАРЭНЬ.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Давайце пачнём нашу гутарку з турыстычных перспектыў гарадскога пасёлка. Бо кожны прыезджы, натуральна, спачатку наведвае Расоны, а потым скіроўваецца ў раён...

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Сёння мы рамантуем гасцініцу. Яна ў нас вельмі вялікая і за савецкім часам выкарыстоўвалася не напоўніцу. Другі паверх да нядаўняга часу займаў аддзел унутраных спраў. Цяпер памяшканні вызваліліся, і мы вядзём там рамонтныя работы. Завершым іх бліжэйшым часам. Як і ў рэстаране, што мяркуем адрамантаваць з адначасовым уводам кафэ. Хутка запрацуе і прыватная страўня з гасцінічнымі нумарамі на ўездзе ў Расоны. Вельмі спадзяёмся на фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам, які распачне сваю працу напрыканцы бягучага года.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Раённы Цэнтр культуры сёння - таксама ў рыштаваннях. А туды, пагадзіцеся, маглі б завітваць шматлікія турысты для прагляду разнастайных канцэртных праграм. На жаль, няма пакуль такой магчымасці...

Святлана ВОЛКАВА:/i/content/pi/cult/263/4023/10-1.jpg

- РЦК на капітальным рамонце - з мінулага года. Асвоілі летась 500 мільёнаў рублёў, сёлета будзе выдаткавана яшчэ амаль мільярд. Паводле плана, увядзём РЦК у дзеянне ў 2011-м.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Чакае рамонту і яшчэ адна прывабная для турыстаў установа культуры - Дом рамёстваў. У новым будынку, што днямі перадалі РДР, як я даведаўся, ёсць праблемы з асвятленнем і ацяпленнем. Калі не вырашыць гэтыя пытанні, дык ці можна будзе казаць пра належнае функцыянаванне ўстановы?

Святлана ВОЛКАВА:

- Мы яшчэ не паспелі туды пераехаць, бо Дом рамёстваў раней займаў чатыры пакоі ў Расонскай ДШМ. На новым месцы размесцім салон-краму, этнаграфічны музей і гурток разьбы па дрэве. Як атабарымся ў гэтым будынку, дык зробім цякучы рамонт (у нас прадугледжана на гэта 30 мільёнаў рублёў). Да пачатку халадоў уходзімся.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Адсюль, напэўна, і пачнём гутарку пра заўсюдную праблему ўсіх аддзелаў культуры - продаж сувеніраў для турыстаў.

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Сапраўды, раней з продажам сувеніраў у нас былі праблемы. Але ў мінулым годзе адкрылі салон-краму, прадаём вырабы рамеснікаў у Расонах, а таксама творы традыцыйнага мастацтва. Яны карыстаюцца попытам у наведвальнікаў аграсядзіб. Гэты накірунак лічу вельмі перспектыўным.

Святлана ВОЛКАВА:

- Зарабілі з дапамогай салонакрамы летась адзін мільён дзвесце тысяч рублёў, а за чатыры месяцы гэтага года - ужо 600 тысяч. На "Заборскім фэсце" сувеніры заўсёды раскупляюцца...

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- А чаму б не праводзіць своеасаблівыя "майстар-класы" для тых жа замежнікаў у аграсядзібах, дзе яны маглі б стварыць выраб з гліны ці саломкі сваімі рукамі? Іх таксама можна арганізаваць на платнай аснове. І, як сведчыць практыка іншых рэгіёнаў (згадайма тую ж Валожыншчыну), праца народных майстроў пастаянна прыцягвае ўвагу турыста, асабліва- замежнага. І яшчэ. У Дома рамёстваў ёсць два філіялы на раёне, а вось сувеніры рэалізуюцца толькі ў райцэнтры. А можна ж прадаваць творы майстроў і ў філіялах, і ў прыватных кафэ на раёне, і арганізаваць продаж у аграсядзібах...

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- У філіялах пакуль яго не плануем. А вось у іншых месцах раёна продаж сувеніраў майстроў РДР ужо наладжаны. Напрыклад, у вёсцы Юхавічы.

Святлана ВОЛКАВА:

- Распачалі гэтую працу ў лютым, ужо прадалі там сувеніраў на 300 тысяч.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Паездзіў па раёне і пабачыў, што дарогі ў вас не надта добрыя для турыстычных шпацыраў. Не да ўсіх аграсядзіб, як даведаўся, пракладзены асфальт...

Аксана ПАТАПАВА:

- Асфальт патрэбны, на маю думку, для мінчан, а вось замежнік нават задаволены, што едзе па гравійцы. Мы нават спецыяльна маршрут для замежнікаў пракладаем па неасфальтаваных дарогах, бо гэта цікавіць іншаземцаў. Ператвараем, такім чынам, свой мінус у плюс.

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Наш раён датацыйны на 60 працэнтаў, таму не ўсё ад нас залежыць. У мінулым годзе паклалі 11 кіламетраў асфальту.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Райвыканкам пайшоў па шляху развіцця агратурызму. Тры гады таму, калі "К" пісала пра Расоны, у раёне было толькі чатыры аграсядзібы. Цяпер іх - дваццаць дзве. Прагрэс - відавочны.

Аксана ПАТАПАВА:

- У нас няма гасцініц, турбаз, таму і вырашылі развіваць сетку сельскіх сядзіб. Цяпер два населеныя пункты раёна - Клясціцы і Забор'е- могуць прыняць у сваіх сядзібах да 30 чалавек.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- А як узаемадзейнічае аддзел культуры з аграсядзібамі?

Святлана ВОЛКАВА:

- Напрыклад, народны фальклорны ансамбль "Крыніца" неаднойчы сустракаў велатурыстаў, паказваў абрад "Талака". Праўда, бясплатна. Д/i/content/pi/cult/263/4023/11-2.jpgарэчы, адразу пасля "лятучкі" наведаўся ў Янкавіцкі СДК да ўдзельнікаў "Крыніцы". Аказалася, што калектыў не толькі на бясплатнай аснове спявае песні для заезджых турыстаў, паказвае ім разнастайныя абрады, але нават... арганізуе для прыезджых чай з салодкім сталом! Дзіўная рэч, калі ўлічыць, што для Янкавіцкага СДК ніхто не адмяняў план платных паслуг! Адказу на пытанне, чаму так адбываецца, я так і не атрымаў.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Атрымліваецца, што толькі "Крыніцу" і запрашаюць уладальнікі аграсядзіб, але народных ансамбляў у раёне - тры. З іх дапамогай спектр культурных паслуг на маршрутах значна павялічваўся б. І прыкладаў таму па раёнах Беларусі шмат.

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Безумоўна, рэзерв для аддзела культуры - нявыкарыстаны. Добры калектыў ёсць у аграгарадку "Сяляўшчына" - "Спадчына". Ён, праўда, не народны, але якасна можа выканаць любую творчую праграму.

Святлана ВОЛКАВА:

- Падалі дакументы на прысваенне звання "народны" калектыву "Вечарына" з Клясціцаў. Хутка будзем рыхтаваць дакументы і на прысваенне звання яшчэ аднаму калектыву.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Але згаданыя калектывы на турыстычнай дзялянцы, на жаль, пакуль не працуюць...

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Што да планаў, дык у раёне з'явяцца ў гэтым годзе яшчэ два домікі паляўнічага. Два гады таму аддзел спорту і турызму адкрыў турыстычны цэнтр у вёсцы Межна: там абсталяваны шэсць спальных месцаў, да таго ж, у нас ёсць палаткі, і мы можам прапанаваць усё патрэбнае турыстычнае начынне. Па лініі ДПУ "Эка-Росы" нам засталося аформіць Цэнтр экалагічнага выхавання ў вёсцы Забор'е: там запланавана стварыць яшчэ шэсць спальных месцаў для гасцей.

Аксана ПАТАПАВА:

- А ўвогуле ў нас наступны "турпакет": пражыванне і харчаванне забяспечваюць сельскія сядзібы, а аддзел культуры аказвае шэраг забаўляльных паслуг.

Святлана ВОЛКАВА:

- Мы падрыхтавалі шэраг праграм па каляндарна-абрадавым цыкле: Каляды, Новы год, вяселле, радзіны, зажынкі, дажынкі... І на кожны ў нас распрацавана калькуляцыя: гэта нашы новыя віды платных паслуг. Калі прывозім сваім транспартам калектыў, дык гэта адна расцэнка, а калі даюць транспарт уладальнікі аграсядзіб - іншая. І гэта практыкуецца ва ўсіх 22 падобных установах.

Ала ХАРЭНЬ:

- Райвыканкамаўская ўстанова "Эка-Росы", створаная яшчэ ў 2005 годзе, ставіць сваімі задачамі захаванне і зберажэнне прыродаахоўных заказнікаў і спрыянне развіццю агра-, экатурызму ў рэгіёне. І мы цесна супрацоўнічаем у гэтым плане з аддзелам культуры. Так, у аграсядзібах прапаноўваем нашым наведвальнікам шэраг паслуг, расказваем, што можна заказаць правядзенне абрадаў, альбо з дапамогай народнага калектыву правесці вечарыны для турыстаў.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Але я пабываў у двух аграсядзібах у Клясціцах, і не бачыў нідзе расцэнак на такія паслугі аддзела культуры. Трэба, як падаецца, каб у кожнай аграсядзібе знаходзіўся на бачным месцы прайс-ліст з расцэнкамі на паслугі, можа, нават асобна на турыстычныя і на культурныя. Тады і запатрабаванасць іх была б значна большая. Карацей, неабходны і патрэбны, на маю думку, рэклама і маркетынг. Бо, упэўнены, заказваюць у вас правядзенне абрадаў не так ужо і шмат чалавек. Напрыклад, наколькі запатрабаваны вясельны традыцыйны абрад на Расоншчыне?

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Пакуль што не надта. За два гады, напрыклад, яго заказалі толькі двойчы.

Святлана ВОЛКАВА:

- Гэта цалкам увесь абрад. Але пад час рэгістрацыі шлюбу ў сельскіх установах культуры часта заказваюць правядзенне цырымоніі з элементамі вясельнага абраду.

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Трэба ўзмацняць работу ў гэтым накірунку, развіваць фальклорныя платныя паслугі. Тут самае галоўнае - прывучыць нашых людзей да гэтага, бо раней мы імкнуліся асучасніць вёску, а цяпер людзей трэба скіроўваць да мясцовых традыцый, да каранёў... А заказваюць такія абрады, у асноўным, замежнікі: ім гэта цікава.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- А што да перспектывы, новых відаў паслуг? Трэба ж неяк прыцягваць турыстаў... І аддзел культуры тут не павінен заставацца ўбаку...

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- У сакавіку зладзілі Дзень рыбака. Былі ў нас прыезджыя з Гродна, Мінска, Полацка. Праводзілі спаборніцтвы па падлёднай рыбалцы. Праўда, без аддзела культуры. Танчыць паміж палонак, пагадзіцеся, і цяжкавата, і страшна.

Святлана ВОЛКАВА:

- Але калі будзем праводзіць летні Дзень рыбака, абавязкова падключыцца і аддзел культуры. Будзем адказваць за ўсю вечаровую праграму ў палатачным гарадку, а таксама - за культурнае абслугоўванне тых, хто паселіцца ў аграсядзібах.

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Зімой рабілі першую спробу - святочнае мерапрыемства "Рэзідэнцыя Дзеда Мароза". І там былі задзейнічаны культработнікі з Краснапольскага СДК. Школьнікі плацілі па 15 тысяч, але ахвотна туды ехалі.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Гэта ўсё, канешне ж, добра. Але рэзідэнцыі Дзеда Мароза існуюць ужо на Гомельшчыне і на Брэстчыне. Навошта вам "за вушы прыцягнутае", калі свайго цікавага матэрыялу хапае?

Святлана ВОЛКАВА:

- Там былі казачныя персанажы, дзяцей чакаў салодкі стол. Зарабілі такім чынам каля мільёна рублёў. Але гэта першая спроба. Наступным разам, упэўнена, заробім больш... Або вось яшчэ адзін прыклад новай паслугі: спектакль, што ладзім для экскурсантаў у Музеі партызанскага побыту. І каштуе гэтая паслуга нямала: 256 тысяч рублёў. У гэтым мерапрыемстве - 70 удзельнікаў!

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Але пра гэта "К" пісала яшчэ тры гады таму. Упэўнены, цяпер названы музейны маршрут не так запатрабаваны: усе школьнікі і ўвогуле жыхары райцэнтра там, пэўна, ужо пабывалі. Святлана ВОЛКАВА: - Так, раней шмат ездзілі, цяпер ужо - не надта ахвотна. У 2007- 2008 гадах паслуга была надзвычай запатрабаванай.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Дык трэба прапаноўваць новыя тэатралізацыі, адкрываць новыя маршруты.

Святлана ВОЛКАВА: - Адкрылі ў мінулым годзе музейны маршрут у вёску Межна: там у нас ёсць экспазіцыя ад Музея баявой садружнасці. Падумалася: калі людзі менш пачалі ездзіць у партызанскі музей пад адкрытым небам, дык культработнікам варта рабіць тыя ж тэатралізацыі і ў Межне, і ў аграсядзібах. Ладзіць арыгінальныя мерапрыемствы, пра якія турысты будуць доўга згадваць: арганізаваць там выстаўку зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны, фатаграфаваць турыстаў у вайсковай форме, даць ім патрымаць той жа ППШ у руках, пусціць чаўны або плыты з турыстамі па партызанскім возеры, прадаставіць магчымасць пажыць у зямлянцы... Нагадаем, пра сапраўдныя "рэцэпты партызанскага выжывання" часоў Вялікай Айчыннай вайны мы распавялі ў мінулым нумары.

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Трэба, каб аддзел культуры больш працаваў над рэкламай сваіх паслуг, раскручваў новыя маршруты...

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Яшчэ раз згадаю пра рэкламу. Пад час паездкі па раёне не бачыў ніводнага ўказальніка да тых аб'ектаў, якія цікавыя турыстам, няма і знаку таго, што ёсць столькі аграсядзіб...

Ала ХАРЭНЬ:

- Рэкламы - малавата. Спадзяюся, паступова зробім, каб да кожнай аграсядзібы ў нас з'явіўся ўказальнік.

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Асноўная наша рэклама ідзе праз Інтэрнет, бо менавіта яна найбольш дзейсная. Рэкламуем сябе ў абласных і раённых газетах, выдаём буклеты на чатырох мовах штогод, выпусцілі прэзентацыйны дыск. Ды і на ўездзе ў раён і ў саміх Расонах у нас стаяць бігборды, дзе ёсць інфармацыя і пра сядзібы, і пра музеі, а таксама змешчаны кантактныя тэлефоны. Хутка паставім яшчэ чатыры падобныя бігборды.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Турыстычныя буклеты можна рабіць і ў цэнтральнай бібліятэцы горада. У іншых раёнах распаўсюджана наступная практыка: праводзіць краязнаўчыя чытанні, піарыць свой край усімі магчымымі сродкамі...

Аксана ПАТАПАВА:

- Буклеты нам рабіла Нацыянальнае агенцтва па турызме, а дыскі мы самі рыхтавалі. І разыходзіцца ўся гэтая рэкламная прадукцыя вельмі добра.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Яшчэ адна праблема, якую не магу абмінуць: як падаецца, слаба наладжана работа па "раскрутцы" знакамітых імёнаў вашага раёна. Да прыкладу, таго ж Яна Баршчэўскага. Няма нічога складанага ў тым, каб абсталяваць хатку каля Нешчарды, зрабіць там невялічкую гасцініцу. Можна праводзіць анімацыйныя мерапрыемствы, як робяць гэта на Ашмяншчыне... І ў тым -яшчэ адзін рэзерв для аддзела культуры. Трэба толькі падключыць да справы метадыстаў раённага метадычнага цэнтра. Вось гэта быў бы крэатыў!

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Усё так! Сёлета ўвялі тры новыя турыстычныя маршруты, куды ўвайшлі і мясціны, звязаныя з Янам Баршчэўскім. У Мурагах, дзе нарадзіўся пісьменнік, стаіць помнік у яго гонар, ёсць музейная экспазіцыя ў сельскай бібліятэцы вёскі Гарбачэва...

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- У вас, да таго ж, - два заказнікі на тэрыторыі раёна, дзе мноства лекавых раслін, прычым вельмі рэдкіх. Чаму б не стварыць, як у Іванаўскім раёне ў вёсцы Стрэльна, Музей народнай медыцыны? Збіраць зёлкі, прадаваць розныя зборы, частаваць гарбатай заезджых турыстаў...

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Мы, канешне, пра гэта думалі, і пачалі па школах рабіць фітабары, дзе прапануюць такія чаі. Будзем ствараць іх і ва ўстановах культуры.

Аксана ПАТАПАВА:

- Сапраўды, замежнікі цяпер, кажучы па-добраму, "завернуты" на экалогіі. Памятаю, прыязджалі да нас немцы, спыніліся мы ў лесе, яны там знайшлі коніка ў траве - дык мы потым цягам паўгадзіны не маглі "ўсадзіць" іх у аўтобус... Зёлкавую гарбату мне прапанавалі ў адной з аграсядзіб раёна, паказалі нават невялікую хатку, дзе створаны Музей траў. У прыватнікаў тут ужо ёсць сушылка і траварэзка... Калі па шчырасці, дык мяркую, што прыватнік павінен пазычаць ідэі ў культасветніка, а не наадварот...

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- Уладзімір Шаляговіч, начальнік аддзела культуры Іванаўскага раёна, распавядаў мне, што ў Стрэльне, побач з Музеем народнай медыцыны, плануецца пабудова невялікага кафэ, якое будзе прапаноўваць традыцыйныя беларускія стравы і, натуральна, лекавую гарбату для турыстаў. Хоць у самім музеі ўжо цяпер можна пакаштаваць раслінны збор і адпачыць пад водар лекавых траў. Таму і на Расоншчыне, калі ўжо ствараць падобныя турыстычна-культурныя аб'екты, трэба, як сведчыць вопыт, дбаць і пра належную інфраструктуру.

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Ёсць у нас задумка зрабіць на возеры Нешчарда нешта накшталт невялікай гасцініцы. Але ўсё ўпіраецца ў грошы. Або вось яшчэ такі план: стварыць этнаграфічную вёску ў якасці турыстычнага маршруту. Мы ўжо і месца падшукалі- вёска Роўнае Поле: там шмат кінутых дамоў і жывуць толькі некалькі чалавек, пенсіянераў. А там жа побач- партызанскі музей пад адкрытым небам. Трэба шукаць спонсараў пад гэты праект. У ім, натуральна, будзе задзейнічана і культура, і народныя ансамблі.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ:

- У Петрыкаўскім раёне знайшлі стары цеплаход - збіраюцца яго рамантаваць і катаць на ім турыстаў. Тое ж самае - у Івацэвіцкім раёне, на Выганаўскім возеры. У некаторых раёнах працуюць турыстычныя паромы.

Аксана ПАТАПАВА:

- А мы водныя туры ладзім на байдарках.

Галіна ПАДВІЦЕЛЬСКАЯ:

- Увогуле, пагаджаюся, што аддзелу культуры трэба працаваць у напрамку пашырэння новых відаў паслуг. Я лічу, што перспектывы для развіцця турызму ў нашым раёне ёсць. Першапачатковае станаўленне мы ўжо прайшлі, база ёсць, трэба развіваць дзейнасць усіх аддзелаў па ўдасканаленні працы ў турыстычнай сферы і даваць канкрэтныя вынікі. Мінск - Расонскі раён - Мінск Фота аўтара

У Еўропе слухаюць "Крыніцу"

У вёсцы Янкавічы пры мясцовым СДК арганізаваны народны фальклорны ансамбль "Крыніца". Узначальвае яго цягам ужо больш як трыццаці гадоў Надзея Кавалёва.

Калектыў, які складаецца з 14 чалавек, з'яўляецца актыўным удзельнікам раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў, па запрашэннях прыватных уладальнікаў аграсядзіб выступае са сваімі разнастайнымі праграмамі. Праўда, плату за свае выступленні "крыніцаўцы" маюць невялікую: білет каштуе ўсяго тысячу рублёў. Ды, як прызналася мне кіраўніца ансамбля, неяк не прызвычаіліся яны яшчэ да таго, каб браць грошы за свае спевы.

- Будзем пашыраць платныя канцэрты, - казала мне Надзея Кавалёва, - але неяк саромеемся патрабаваць плату за свае выступленні.

Але ці варта саромецца? Калектыў спявае настолькі яскрава і захапляльна, што ногі самі просяцца ў скокі. Варта, на маю думку, займаць тую нішу ў сферы турыстычнага абслугоўвання, якая яшчэ не занята ні прыватнікамі, ні іншымі ансамблямі раёна.

Праблемы ў "Крыніцы" - навідавоку: дрэнны баян, не стае яшчэ аднаго камплекта касцюмаў з лёну. На жаль, фінансавыя магчымасці аддзела культуры не могуць задаволіць усе патрэбы ансамбля.

Але хутка фінансавае становішча палепшыцца. Нядаўна "Крыніца" ўдзельнічала ў сумесным праекце Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Еўрапейскага саюза "Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні". Узровень падрыхтоўкі спевакоў з Расоншчыны высока ацанілі ў Еўропе: калектыў атрымаў малы грант за актыўны ўдзел у развіцці агратурызму ў раёне.

На гэтыя грошы калектыў плануе набыць баян і новыя касцюмы, а таксама аб'ехаць увесь раён, каб сабраць фальклор для пашырэння рэпертуару.

 

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"