Майстар-клас для абітурыента

№ 20 (940) 15.05.2010 - 21.05.2010 г

Часопіс “Мастацтва” прапануе

/i/content/pi/cult/263/4001/2-7.jpg

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў была і застаецца галоўнай установай навучання мастацтву ў нашай краіне. Спектр спецыяльных дысцыплін пастаянна расце, як і колькасць ахвотных паступіць у гэтую ВНУ. Адной з прычын у выпадку няўдачы можа аказацца няведанне патрабаванняў да творчых работ на ўступных іспытах.

Для будучых абітурыентаў часопіс “Мастацтва” пачынае друкаваць парады выкладчыкаў і загадчыкаў кафедраў Акадэміі мастацтваў, у якіх яны фармулююць асноўныя патрабаванні да работ на ўступных экзаменах. У № 5 часопіса “Мастацтва” загадчык кафедры жывапісу Май Данцыг ацэньвае работы, зробленыя алеем (эцюд галавы і станковая фігуратыўная кампазіцыя), а загадчык кафедры малюнка Уладзімір Тоўсцік— алоўкавыя партрэт і аголеную натуру. У № 6 часопіса “Мастацтва” будуць разгледжаны патрабаванні да ўступных работ абітурыентаў, што паступаюць на факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Таму, патэнцыйныя абітурыенты Акадэміі, спяшайцеся падпісацца на часопіс “Мастацтва”!