Меч з Грунвальда

№ 20 (940) 15.05.2010 - 21.05.2010 г

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне памятныя манеты “Грунвальдская бітва. 600 год”: залатыя — наміналамі 20 і 50 рублёў, сярэбраную — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевую— наміналам 1 рубель.

/i/content/pi/cult/263/4000/2-6.jpg

 

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў - выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет - рыфлёная.

На пярэднім баку залатой манеты наміналам 50 рублёў, сярэбранай і медна-нікелевай манет размешчаны: уверсе - рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры - стылізаваны відарыс мяча, які па абрысе нагадвае чалавека: на залатой манеце - на фоне патрэсканай зямлі, на сярэбранай і медна-нікелевай манетах - на фоне кальчугі; па крузе - надпісы: у верхняй частцы- "Рэспубліка Беларусь", у ніжняй - наміналы, проба сплаву і год выпуску.

На адваротным баку гэтых манет размешчана стылізаваная пячатка ў выглядзе адбітка вялікага пальца, у структуры якога бачны надпісы: "Грунвальдская бітва" і дата бітвы - "15.07.1410".

На пярэднім баку залатой манеты наміналам 20 рублёў размешчаны: уверсе - рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры ў абрамленні вянка з дубовых лістоў- выявы двух гатычных мячоў; надпісы: у верхняй частцы па крузе - "Рэспубліка Беларусь", у ніжняй - намінал, год выпуску манеты і проба сплаву.

На адваротным баку гэтай манеты размешчаны: у цэнтральнай частцы- выява чашы, увянчанай дубовымі лістамі, - як умяшчальні пакуты ад перажытай вайны - і дзесяць крыжападобных пірамідальных выступаў; па крузе- надпісы: у верхняй частцы - "Грунвальдская бітва", у ніжняй - "600 год".

Паводле паведамлення ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь