Залаты тыдзень

№ 19 (939) 08.05.2010 - 14.05.2010 г

Гран-пры атрымала “Культура”! 4 мая, напярэдадні Дня друку, у Нацыянальным выставачным комплексе “БелЭКСПА” адкрылася XIV Міжнародная выстаўка “СМІ ў Беларусі” і Міжнародны спецыялізаваны салон “Кантэнт і камунікацыі”. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Усевалад Янчэўскі, які зачытаў прывітальны адрас ад Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі гасцям і ўдзельнікам форуму, міністр інфармацыі краіны Алег Праляскоўскі, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, намеснік Дзяржаўнага сакратара — член Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Сяргей Шухно, кіраўнікі вядучых друкаваных і электронных СМІ, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

 

 /i/content/pi/cult/261/3972/3-2.gif

Вялікай Перамогі была прысвечана сёлетняя выстаўка, таму ганаровымі яе гасцямі сталі ветэраны. Гэткі ж кірунак афармлення экспазіцыі выбрала большасць экспанетаў. Менавіта таму перад наведвальнікамі павільёна паўсталі партызанская зямлянка, амуніцыя, тэхніка ваенных часоў і нават друкарскі станок. Прыцягваў увагу гледачоў і стэнд газеты "Культура" и часописа "Мастацтва". У яго афармленні, сярод іншага, выкарыстана інсталяцыя паводле знакамітага нацюрморта Мая Данцыга "Аб Вялікай Айчыннай". Тэме 65-годдзя Перамогі былі прысвечаны і іншыя дэталі аздобы стэнда, а таксама тыя сувеніры, што мы падрыхтавалі для гасцей форуму: стылізаваныя рэчмяшкі. Дарэчы, дзесяткі наведвальнікаў выстаўкі адразу зварочвалі да стэнда нашай Рэдакцыйна-выдавецкай установы і затрымліваліся там не на адну хвіліну і яшчэ па адной прычыне. Адразу прыцягвала ўвагу стварэнне карціны памерам 1,5 на 3 метры, прысвечанай Культурнай сталіцы Беларусі2010 - пракаветнаму Полацку. Працавала над ёй выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, уладальніца ІІ прэміі конкурсу "Зорка ўзышла над Беларуссю" ў намінацыі "Жывапіс і графіка" Вольга Мельнік. Караблі з гарадскога герба, Сафійскі сабор, вобраз прападобнай Еўфрасінні Полацкай, Скарынавы кнігі плывуць па рацэ Часу на гэтай рабоце, што стваралася ў рэжыме "онлайн" пад няспыннымі ўспышкамі фотаапаратаў цікаўных. Дадамо, што сёлета на выстаўцы працавалі таксама стэнды гасцей з Расіі, Украіны, Кітая, Індыі, Ірана, Венесуэлы. Упершыню сваю экспазіцыю прадставіла Куба. А ўжо ўвечары 5 мая - Дня друку - загалоўкі інтэрнет-рэсурсаў паведамлялі: Гран-пры "Залатой Ліцеры" ўганараваны праект "Культуры"!.. Мы шчыра віншуем і калег з "Народнай газеты"! Сёлета журы VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў выніку доўгіх абмеркаванняў вырашыла прысудзіць і другі Гранпры. Пра гэта стала вядома на цырымоніі ўганаравання лепшых з лепшых у друкаваных СМІ, якая адбывалася ў зале дзяржаўных прыёмаў Палаца Рэспублікі. Сімвалічна, што прэстыжнай узнагародай "Культура" ўганаравана ў намінацыі "Лепшы творчы праект рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў" за праект "Дыміліся франтоў дарогі..." напярэдадні Дня Вялікай Перамогі. Усяго ж "залатых" узнагарод Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ ў актыве Рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва" і яе творчых супрацоўнікаў цяпер ні многа ні мала, а- бліскучая пяцёрка! Дадамо, што на ўдзел у сёлетнім , шостым па ліку, конкурсе журы атрымала больш за 250 заявак па 22 наминацыях. *** Штогод задаешся пытаннем: што ж галоўнае ў працы такой маштабнай выстаўкі? Мусіць, тое, што яна каторы год праходзіць у своеасаблівым і непаўторным "фармаце сяброўскіх сустрэч". Таму, да сяброўскай сустрэчы на XV-й Міжнароднай!

 Фота Юрыя ІВАНОВА і Андрэя СПРЫНЧАНА__