Паважаныя суайчыннікі!

№ 18 (938) 01.05.2010 - 07.05.2010 г

Ад усёй душы віншую вас са Святам працы, якое цягам многіх гадоў натхняе нашых грамадзян на новыя здзяйсненні і добрыя справы. Яно паправе лічыцца сімвалам стваральных пачынанняў, светлых надзей і глыбокай павагі да працы чалавека. Святкаванне 1 Мая пацвярджае высокую грамадзянскую адказнасць, патрыятызм і згуртаванасць беларускага народа. Гэта асабліва важна ў цяперашніх няпростых эканамічных умовах, калі ад эфектыўнай працы і самааддачы кожнага залежаць трываласць нашай дзяржавы, яе незалежнасць і суверэнітэт. Сёння перад нашай краінай адкрыты шырокія перспектывы — створаны надзейны эканамічны фундамент, спрыяльны інвестыцыйны клімат, сучасная інфраструктура. А галоўнае, сацыяльна абаронены чалавек-працаўнік. І ў гэтым значная роля нашых прафсаюзных арганізацый як надзейнага партнёра дзяржавы і выразніка інтарэсаў працоўных. Паводле шматгадовай традыцыі, на пярэдадні Першамая мы традыцый на ўшаноўваем ветэранаў і перадавікоў вытворчасці, іх маладую змену, усіх, хто будуе цяперашняе і будучае Рэспублікі Беларусь. Упэўнены, што агульная праца на карысць Радзімы здольная зрабіць наша жыццё яшчэ больш дастойным і шчаслівым. Жадаю вам, дарагія суграмадзяне, моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, міру і цудоўнага вясновага настрою. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

 1 мая 2010 года