Праграма Дзён культуры

№ 17 (937) 24.04.2010 - 30.04.2010 г

21 красавіка ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча міністра культуры Паўла Латушкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Фарука Таха.

Як паведамілі "К" у Міністэрстве культуры, у ходзе перамоў абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў галіне культуры, дасягнута дамоўленасць аб праграме Дзён культуры Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, якія пройдуць у нашай краіне 24 - 29 красавіка 2010 года. У праграму Дзён уключаны выступленні сірыйскіх музычных і танцавальных калектываў, выстаўка сірыйскага жывапісу і прыкладнога мастацтва, а таксама кінапраграма з пяццю фільмамі. Асновай для развіцця культурных кантактаў з Сірыяй з'яўляецца Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры, падпісанае 11 сакавіка 1998 г.