Аб’екты суботніка

№ 17 (937) 24.04.2010 - 30.04.2010 г

Сёння, 24 красавіка, cуботнік будзе віраваць у сталіцы. Па словах гендырэктара УП “Мінскзеленбуд” Ігара Кушнярэвіча, у межах вуліцы Арлоўскай і праспекта Пераможцаў закладваецца парк “Беларусь”: тут высаджваецца гай са 150 дрэў трох парод — ясеня, арабіны і вяза.

А па ініцыятыве кіраўніцтва Міністэрства культуры супрацоўнікі яго цэнтральнага апарата прымаюць удзел у Рэспубліканскім суботніку на канкрэтным гістарычным аб'екце - замкавым комплексе "Мір". Замак, як вядома, з'яўляецца філіялам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Як паведамляе "К" намеснік дырэктара гэтай установы па фондавай рабоце і рэстаўрацыі Сяргей Баслык, у Рэспубліканскім суботніку ля мірскіх муроў бяруць удзел, натуральна, і музейныя работнікі філіяла. А спраў на замкавым комплексе хапае: добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, прыборка мансарды Паўднёвага корпуса, догляд за газонамі і кустоўем...