"Беларуская культура з’яўляецца неад’емнай часткай дзяржаўнага суверэнiтэту”

№ 17 (937) 24.04.2010 - 30.04.2010 г

У Пасланні Кіраўніка нашай дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу асаблівая ўвага надаецца пытанням якасці: “Асноўным арыенцірам ва ўсіх сферах дзейнасці з’яўляецца ЯКАСЦЬ: якасць тавараў, што ствараюцца, і паслуг, якія аказваюцца; якасць кіравання. І самае важнае — якасць жыцця людзей”. Таксама Аляксандр Лукашэнка падрэсліў, што “і сёлета ў поўнай меры захавана сацыяльная накіраванасць бюджэту. Сродкі, якія выдаткоўваюцца на сацыяльную сферу, не толькі не скарочаны, але і, па найважнейшых пазіцыях, нават павялічаны. Выдаткі бюджэту на фінансаванне сацыяльна-культурнай сферы ў цяперашнім годзе ў параўнанні з мінулым узраслі на 14 працэнтаў”. Значная частка выступлення Прэзідэнта перад беларускім народам і парламентам прысвячалася далейшаму развіццю нацыянальнай культуры.

 

/i/content/pi/cult/259/3902/2-1.jpg"Беларуская культура з'яўляецца неад'емнай часткай дзяржаўнага суверэнiтэту. Яна дапамагае нам адчуваць сябе адзiным, унiкальным i самабытным народам, з'яўляецца свайго роду вакцынай супраць вiрусаў духоўнай дэградацыi. Замацаваныя ў ёй маральныя ўстаноўкi, мадэлi паводзiн вызначаюць паспяховае развiццё асобы i народа ў цэлым. Чаго дзяржава чакае ад культуры? Па-першае, твораў, здольных узняць патрыятычны дух народа, ярка i сумленна паказаць усяму свету мiнулае i цяперашняе Беларусi, стварыць вобразы сапраўдных нацыянальных герояў. Падругое, беражлівай i карпатлiвай працы па захаваннi нашай спадчыны. Па-трэцяе, забеспячэння даступнасцi культурных даброт для ўсiх грамадзян, уключаючы жыхароў малых гарадоў i сяла, актыўнага ўдзелу ў выхаваннi моладзi", - падкрэсліў Кiраўнiк дзяржавы. У час выступлення членаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Аляксандр Лукашэнка выказаў шэраг крытычных заўваг на адрас творчай інтэлігенцыі. У прыватнасці, словы Прэзідэнта датычыліся новых твораў.

 "Як не было, так і няма ад нашых пісьменнікаў выдатных твораў, што палюбіліся шырокаму колу чытачоў. Прафесійныя кампазітары не могуць напісаць песню, з якой Беларусь змагла б годна выступіць на конкурсе "Еўрабачанне", - сказаў пад час выступлення Аляксандр Лукашэнка. У сваім выступленні Прэзідэнт закрануў таксама шэраг праблемных аспектаў развіцця айчыннага кінематографа. Цягам усіх гадоў iснавання суверэннай Беларусi дзяржава ўкладвае ў развiццё нацыянальнай культуры значныя сродкi. Паводле слоў беларускага Лідэра, неабходна больш эфектыўна выкарыстоўваць дзяржаўныя рэсурсы на падтрымку культуры і мастацтва, увязаўшы фінансаванне з той ідэалагічнай і творчай аддачай, якую атрымлівае ад іх грамадства. Адначасова, трэба сфарміраваць сістэму, здольную павялічыць прыток пазабюджэтнага інвесціравання ў культуру, каб гэтая сфера стала адной з прэстыжных для ўкладання капіталу.

Больш прагматычным павінен быць падыход да аднаўлення і выкарыстання помнікаў культуры. Ашчадна і асцярожна неабходна ставіцца не толькі да помнікаў, але і да аб'ектаў нематэрыяльнай культуры, і асабліва да дзяржаўных моў - беларускай і рускай, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. На думку Прэзідэнта, лепшым пацвярджэннем рэальнага клопату пра развіццё роднай мовы стала прыняцце Закону "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi", які ўступіць у сілу з 1 верасня 2010 года.

Паводле паведамленняў Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БелТА

 На здымку: Аляксандр Лукашэнка пасля выступлення ў Авальнай зале парламента.

Фота Генадзя СЯМЁНАВА, БелТА