У гонар святой Еўфрасінні

№ 16 (936) 17.04.2010 - 23.04.2010 г

24 красавіка стартуе Першы Фестываль дзіцячай творчасці “Полацкі анёлак”. Форум прадоўжыць праграму мерапрыемстваў Рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца Беларусі”.

А на мінулым тыдні перад палачанамі з аншлагам выступілі артысты Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча. Калектыў прымалі ў гарадскім Палацы культуры і ў Сафійскім саборы. На выступленні ў полацкай Сафіі прысутнічалі старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла, старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Наталля Качанава і Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Гэтымі ж днямі ў культурнай сталіцы Беларусі адзначаецца яшчэ адна падзея: 100-годдзе перанясення мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай. А ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка працуе выстаўка рэдкіх твораў жывапісу, графікі, скульптуры. "Польскае выяўленчае мастацтва другой паловы XVIII - першай паловы XX стагоддзяў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі" пазнаёміць гледачоў з параднымі і камернымі партрэтамі, пейзажамі польскіх майстроў.