Калекцыя да Дня Перамогі

№ 16 (936) 17.04.2010 - 23.04.2010 г

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь днямі зацвердзіў архітэктурны праект “Будынак Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па праспекце Пераможцаў”.

 

/i/content/pi/cult/258/3874/2-1.jpgНаша газета ўжо неаднойчы распавядала на сваіх старонках пра ход працы над гэтым знакавым для нашай краіны праектам беларускіх дойлідаў. Нагадаем толькі, што новы будынак Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны паўстане дзякуючы аўтарскаму калектыву ў складзе архітэктараў Віктара Крамарэнкі, Андрэя Грышана, Улада Пятроўскага, Яўгена Папкова.

* * *

/i/content/pi/cult/258/3874/2-2.jpgА 16 красавіка ў выставачнай зале сённяшняга будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося мерапрыемства, прысвечанае выпуску серыі "65-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне" з паштовай маркі і паштовага блока. Тады ж прайшло і спецыяльнае гашэнне. Тэма Вялікай Айчыннай вайны, як падкрэслілі ўдзельнікі мерапрыемства, неаднойчы адлюстроўвалася ў філатэлічных выпусках РУП "Белпошта" Асаблівае месца займаюць у гэтым спісе паштовыя выпускі, знітаваныя тэматычна з гісторыяй вызвалення Беларусі, і тыя, якія былі прымеркаваны да 50-й, 55-й і 60-й гадавін Перамогі. У серыі "65-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне" ў музеі прадстаўлены маркі (тыраж - 60 тыс. асобнікаў) і паштовы блок (тыраж - 15 тыс. асобнікаў) мастака Івана Лукіна. У серыю ўваходзяць маркі, аднайменныя з назвай калекцыі, а таксама "Помнік воіну-вызваліцелю ў Берліне" і "Узяцце Берліна". *** Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь на гэтым тыдні ўвёў у абарачэнне памятныя манеты "1-ы Беларускi фронт. Ракасоўскi К.К.", "2-i Беларускi фронт. Захараў Г.Ф.", "3-i Беларускi фронт. Чарняхоўскi I.Д.", "1-ы Прыбалтыйскi фронт. Баграмян I.Х." серыі "Аперацыя "Баграцiён": сярэбраныя - наміналам 10 рублёў і медна-нікелевыя - наміналам 1 рубель.

Пра гэта паведаміла Упраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка краіны. На аверсе манет размешчаны: у цэнтры справа - рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ёй - надпіс: "Рэспубліка Беларусь", год чаканкі, проба сплаву; злева ад герба - рэльефная выява манумента "Курган Славы" і надпісы: "Віцебск", "Магілёў", "Мінск", "Гродна", "Брэст"; па крузе ў верхняй частцы - наміналы і надпіс: "Аперацыя Баграціён". На рэверсах кожнай з манет размешчаны: злева - рэльефная выява партрэта аднаго з военачальнікаў на фоне карты бітваў; справа па крузе - назва фронту, а таксама прозвішча і ініцыялы яго камандуючага.

На здымках: праект новага будынка Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; паштовы блок з серыі "65-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне".