Летась — музей, сёлета…

№ 16 (936) 17.04.2010 - 23.04.2010 г

20 — 23 красавіка ў сталіцы пройдзе Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “TIBO-2010”.

/i/content/pi/cult/258/3873/2-7.jpgЯк паведамляе "К" сакратар інтэрнет-прэміі "TIBO-2010" Мікалай Кавалеўскі, Міжнародны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях ладзяць міністэрствы сувязі і інфарматызацыі, прамысловасці, інфармацыі, іншыя дзяржаўныя структуры. У намінацыі "Культура і мастацтва" бяруць удзел 28 устаноў, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь. У аналагічнай леташняй выстаўцы прыз у намінацыі "Культура і мастацтва" атрымала, як вядома, работа супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Іхні сайт www.museum.by утрымлівае звесткі пра ўсе музейныя ўстановы рэспублікі. На прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да адкрыцця форуму, сакратар аргкамітэта выстаўкі Рыгор Бондараў паведаміў таксама, што ў рамках "ТІBО-2010" адбудзецца ХVІІ Кангрэс па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях. Сярод спецыялізаваных семінараў на ім чакаецца і наступны, надзвычай запатрабаваны ў сучасных умовах, - "Інфарматызацыя галіны культуры Рэспублікі Беларусь: стан і перспектывы".