Турнір чакае

№ 13 (933) 27.03.2010 - 02.04.2010 г

Напярэдадні VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” пройдзе адзін з фестывальных этапаў — ІІ Рэспубліканскі турнір салістаў— выканаўцаў твораў народнай спадчыны. Мерапрыемства адбудзецца 9— 10 красавіка ў Лепелі.

 

Турнір прадугледжвае наступныя намінацыі: абрадавыя і пазаабрадавыя спевы, народная музыка, проза (легенды, казкі, паданні), дэкаратыўна-побытавае мастацтва (выцінанка). 9 красавіка ў Лепельскім доме рамёстваў адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў аргкамітэта "Берагіні", кіраўнікоў мастацкіх дэлегацый. Турнір адкрыецца ў мясцовым РДК. На наступны дзень запланаваны "круглы стол" "Традыцыйная культура і дзеці: праблемы аднаўлення і трансляцыі". Напрыканцы мерапрыемства выступяць носьбіты мастацкіх традыцый Лепельшчыны, а таксама фальклорны гурт "Талака" кафедры этналогіі і фальклору БДУКіМ.