Калі спявае ўвесь раён

№ 12 (932) 20.03.2010 - 26.03.2010 г

Дзіна Бажко — кіраўнік народнага хору ветэранаў Столінскага РДК, які з года з год папаўняе свой рэпертуар, ставіць новыя праграмы, радуе выкананнем патрыятычных песень.

 

/i/content/pi/cult/255/3808/12-2-ann.jpgДзіна Ціханаўна калісьці скончыла Магілёўскае музычнае вучылішча імя Рымскага-Корсакава і пачала працаваць у Столінскім раёне. Стварыла харавыя ансамблі ў многіх вёсках нашага раёна, у шэрагу працоўных калектываў. Прыгожая дзяўчына пераконвала ўсіх не словамі, а справай: з песняй жыць лягчэй. І раён заспяваў. Харавыя галасы заяўлялі аб сабе моцна і ўпэўнена на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Напрыклад, хор райсельгастэхнікі "Факел" прадстаўляў Брэстчыну на рэспубліканскім конкурсе і заняў першае месца. Цікавы факт: аднойчы на Свяце працы і песні, якое праходзіла ў Століне, Дзіна Бажко здолела сабраць хор з 2000 чалавек! Сёння яе вучні працягваюць спеўную справу. А сама Дзіна Бажко ўпэўнена, што павінна яшчэ абавязкова выканаць песні сваіх брата і дзядзькі, што не вярнуліся з вайны.

Таццяна СЕГЕН Столін На здымку: Дзіна Бажко.

Фота Валянціны МІРАНОВІЧ