Дзень Хатыні

№ 12 (932) 20.03.2010 - 26.03.2010 г

22 сакавіка мы ўспамінаем ахвяр трагедыі Хатыні. У гэты дзень мы наведваем Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”, у пранізлівай цішыні якога — боль і горыч трагедыі нашых вёсак.

 

/i/content/pi/cult/255/3804/14-2.jpgНа 22 сакавіка ў Мемарыяльным комплексе запланавана правядзенне ўрачыста-жалобнага мітынгу з нагоды 67-й гадавіны хатынскай трагедыі. Гэтае месца смутку і памяці нязменна прыцягвае людзей не толькі з Беларусі, але і з дзесяткаў краін блізкага і далёкага замежжа. Толькі ў лютым комплекс наведала 2524 чалавекі, а за ўвесь мінулы год іх колькасць склала 179 110 чалавек больш чым з 60 краін свету.