Усе колеры шкла

№ 11 (931) 13.03.2010 - 19.03.2010 г

Майстра па вырабе скульптур са шкла Валянціна Шутко жыве ў вёсцы Лошніца Барысаўскага раёна.

 

/i/content/pi/cult/254/3771/12-1.jpgСа сваімі шклянымі фігуркамі яна ўдзельнічала ў Х Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, у абласных "Дажынках" (Любань), у выстаўцы майстроў народнай творчасці, прысвечанай 65-й годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама прадставіла свае вырабы на "Славянскім базары ў Віцебску". Дзякуючы агню газавай гарэлкі і невялікага кампрэсара шкло робіцца падатлівым. Пры дапамозе пінцэта, нажніц, кусачкаў рознакаляровае шкло ператвараецца ў фігуркі жывёл, птушак, кветак... Летась Валянціна Шутко прыняла ўдзел ў дабрачынным праваслаўным кірмашы народных майстроў і царкоўных рэчаў у пасёлку Печы. Сродкі ад вырабаў, прададзеных цягам акцыі, пайшлі на ўзвядзенне ў пасёлку царквы Святога Дзмітрыя Данскога.

Анатоль БАРЫС

 Cтарыя Дарогі