Тры ў адным

№ 11 (931) 13.03.2010 - 19.03.2010 г

Да Міжнароднага дня тэатра, які традыцыйна адзначаецца 27 сакавіка, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага прапануе сваім прыхільнікам прэм’еру— спектакль “Пане Каханку”.

Пастаноўшчыкам спектакля з'яўляецца галоўны рэжысёр тэатра Сяргей Кавальчык, а ў ролі прадстаўніка знакамітага роду Радзівілаў на сцэну выйдзе народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі. Сакавік стаўся багатым на прэм'еры ў абласных тэатрах. Напярэдадні 8 сакавіка ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры пабачыў свет "Тарас на Парнасе" па п'есе Сяргея Кавалёва. У якасці рэжысёра - пастаноўшчыка спектакля выступіў акцёр тэатра Сяргей Курыленка, а ў ролях герояў сатырычна-парадыйнай паэмы занята амаль уся трупа. А 17 сакавіка на сцэне Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра чакаецца прэм'ера спектакля "Пачатак" па п'есе Барыса Васільева, прымеркаванага да 65годдзя Вялікай Перамогі. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам гэтай работы з'яўляецца Юрый Вута.