Пастаноўшчыкам спектакля з'яўляецца галоўны рэжысёр тэатра Сяргей Кавальчык, а ў ролі прадстаўніка знакамітага роду Радзівілаў на сцэну выйдзе народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі. Сакавік стаўся багатым на прэм'еры ў абласных тэатрах. Напярэдадні 8 сакавіка ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры пабачыў свет "Тарас на Парнасе" па п'есе Сяргея Кавалёва. У якасці рэжысёра - пастаноўшчыка спектакля выступіў акцёр тэатра Сяргей Курыленка, а ў ролях герояў сатырычна-парадыйнай паэмы занята амаль уся трупа. А 17 сакавіка на сцэне Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра чакаецца прэм'ера спектакля "Пачатак" па п'есе Барыса Васільева, прымеркаванага да 65годдзя Вялікай Перамогі. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам гэтай работы з'яўляецца Юрый Вута.