Нібы пражываеш тыя дні…

№ 10 (930) 06.03.2010 - 12.03.2010 г

Сярод важкіх культурных акцый Гомельшчыны, прысвечаных 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, нельга не назваць абласны адборачны тур Х Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.

/i/content/pi/cult/253/3736/12.gif
Мерапрыемства арганізавалі і правялі ўпраўленне культуры аблвыканкама, Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці, гарадское аб’яднанне прафсаюзаў, абласны Савет арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

На сцэне гарадскога Палаца культуры Мазыра выступалі вакальныя ансамблі з ганаровым найменнем “народны” і хоры з Гомеля, Мазыра і Рэчыцы, Ельскага, Жыткавіцкага, Нараўлянскага раёнаў Гомельшчыны. На конкурс кожны калектыў прадставіў таксама свайго саліста. Усяго ў адборачным туры ўдзельнічала 420 чалавек.

Слухаеш гэтыя творы — і быццам пражываеш разам з песеннымі героямі дні і ночы тых суровых франтавых гадоў, праз якія прайшоў наш народ да Вялікай Перамогі... Дадавала ўражанняў і тое, што ўсе ўдзельнікі канцэрта выступалі ў цудоўных касцюмах. Гэта яшчэ больш падкрэслівала святочны характар мерапрыемства.

Людміла МЕЛЬНІКАВА,

вядучы метадыст па народных  традыцыях і абрадах

 Гомельскага АЦНТ