Мерапрыемства арганізавалі і правялі ўпраўленне культуры аблвыканкама, Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці, гарадское аб’яднанне прафсаюзаў, абласны Савет арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
На сцэне гарадскога Палаца культуры Мазыра выступалі вакальныя ансамблі з ганаровым найменнем “народны” і хоры з Гомеля, Мазыра і Рэчыцы, Ельскага, Жыткавіцкага, Нараўлянскага раёнаў Гомельшчыны. На конкурс кожны калектыў прадставіў таксама свайго саліста. Усяго ў адборачным туры ўдзельнічала 420 чалавек.
Слухаеш гэтыя творы — і быццам пражываеш разам з песеннымі героямі дні і ночы тых суровых франтавых гадоў, праз якія прайшоў наш народ да Вялікай Перамогі... Дадавала ўражанняў і тое, што ўсе ўдзельнікі канцэрта выступалі ў цудоўных касцюмах. Гэта яшчэ больш падкрэслівала святочны характар мерапрыемства.
Людміла МЕЛЬНІКАВА,
вядучы метадыст па народных традыцыях і абрадах
Гомельскага АЦНТ