“Легенды…” Альшэўскага

№ 10 (930) 06.03.2010 - 12.03.2010 г

11 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка жывапісу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны Віктара Альшэўскага “Фрагменты Вавілонскай вежы”.

Вернісаж — чарговы этап выставачнага праекта мастака “Легенды нашай цывілізацыі”, які з поспехам прайшоў летась, цягам Года роднай зямлі, па гарадах Магілёўскай вобласці: у Бялынічах, Шклове, Крычаве, Асіповічах, Бабруйску, самім Магілёве. Як і абяцаў у пачатку акцыі Віктар Альшэўскі, фінальная экспазіцыя пройдзе ў Мінску. Мастак кажа, што “Легенды нашай цывілізацыі” — гэта легенды малых івялікіх гарадоў нашай краіны ў кантэксце сусветнай цывілізацыі.

Дарэчы, на персанальнай выстаўцы можна будзе ўбачыць і шэраг жаночых вобразаў. А ўжо сёння, на першай паласе гэтага нумара “Культуры”, маэстра пэндзля  віншуе ўсіх жанчын Беларусі з вясновым святам 8 Сакавіка, жадае ім шчасця, кахання, дабрабыту. І ў падарунак дорыць цудоўныя лілеі “са свайго палатна”