Каб прымерыць “Вясновы звон”...

№ 8 (928) 20.02.2010 - 26.02.2010 г

Дзесяць гадоў таму на базе Дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў распачала сваю дзейнасць дзіцячая студыя мастацкай творчасці “Чарадзейка”, якая спецыялізуецца на вырабах калекцый эксклюзіўных касцюмаў.

У студыі ў вольны ад заняткаў час займаюцца 28 актыўных і здольных дзяўчат ва ўзросце 6— 17 гадоў. Са студыйцамі працуюць харэограф Святлана Гайдаш і майстар па саломкапляценні Наталля Крупская.  

/i/content/pi/cult/251/3691/8kultura12--.gif
Адна з калекцый "Чарадзейкі".
За актыўную творчую  дзейнасць, прафесіяналізм і майстэрства ў 2004 г. калектыву было прысвоена званне “народны”.

Вынікам работы народнай дзіцячай студыі мастацкай творчасці сталі шэсць калекцый адзення, выкананых у тэхніцы саломкапляцення і роспісе па тканіне: “Вясновы звон”, “Славяначка”, “Модніца“,“Берагіня”, “Матылькі”, “Буслы”. Усе яны нясуць нацыянальны каларыт.

“Чарадзейка” заўсёды ўдзельнічае ў  раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Студыя неаднаразова прызнавалася пераможцай розных конкурсаў і фестываляў за вялікую работу па распрацоўцы унікальных калекцый у нацыянальным стылі, навізну і арыгінальнасць.  

Людміла СТАЎСКАЯ,  

дырэктар Дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў

 Горкі