У студыі ў вольны ад заняткаў час займаюцца 28 актыўных і здольных дзяўчат ва ўзросце 6— 17 гадоў. Са студыйцамі працуюць харэограф Святлана Гайдаш і майстар па саломкапляценні Наталля Крупская.
За актыўную творчую дзейнасць, прафесіяналізм і майстэрства ў 2004 г. калектыву было прысвоена званне “народны”.
Адна з калекцый "Чарадзейкі".
Вынікам работы народнай дзіцячай студыі мастацкай творчасці сталі шэсць калекцый адзення, выкананых у тэхніцы саломкапляцення і роспісе па тканіне: “Вясновы звон”, “Славяначка”, “Модніца“,“Берагіня”, “Матылькі”, “Буслы”. Усе яны нясуць нацыянальны каларыт.
“Чарадзейка” заўсёды ўдзельнічае ў раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Студыя неаднаразова прызнавалася пераможцай розных конкурсаў і фестываляў за вялікую работу па распрацоўцы унікальных калекцый у нацыянальным стылі, навізну і арыгінальнасць.
Людміла СТАЎСКАЯ,
дырэктар Дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў
Горкі