Пастаральная сімфонія

№ 8 (928) 20.02.2010 - 26.02.2010 г

На пачатку лютага ў Музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася новая выстаўка — “Зімовая пастараль” мясцовага мастака Алега Нахімчука.

  

Прадстаўленыя на выстаўцы карціны напісаны ў жанры зімовага пейзажа. Гэта сапраўдная пастаральная сімфонія нашай сельскай прыроды. У кожнай каляровай нотцы адчуваецца жаданне аўтара супрацьпаставіць гарадскую шумную мітусню чыстаму і блізкаму да цнатлівай прыроды вясковаму жыццю.

/i/content/pi/cult/251/3689/8kultura12.gif
А.Нахімчук. Рака ўзімку.

 

Карціны раскрываюць дзіўную здольнасць майстра маляваць далікатнымі мазкамі і лёгкасць аксамітнага снежнага покрыва, і празрыстасць замёрзлай вады, і  калючы водар марознай раніцы, і пакутлівую бясконцасць зімовай ночы.  

Гэта чацвёртая персанальная выстаўка Алега Нахімчука, якую можна будзе паглядзець у “Пружанскім палацыку” да канца лютага.   

Юрый ЗЯЛЕВІЧ,

дырэктар Музея-сядзібы “Пружанскі палацык”