“Палоннікі красы”

№ 21 (787) 26.05.2007 - 01.06.2007 г

Так называецца унікальная выстаўка жывапісных твораў рускіх мастакоў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў са збораў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якая адкрылася 24 мая ў НММ РБ.

 /i/content/pi/cult/117/368/Palonniki-krasy.jpg/i/content/pi/cult/117/368/Palonniki-krasy.jpg
Арганізатары
выстаўкіМіністэрства культуры РБ, Міністэрства культуры і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі, Камітэт па культуры г. Масквы, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
За ўмацаванне адносін у галіне культуры паміж дзвюма краінамі міністр культуры РБ Уладзімір Матвейчук уручыў Ганаровы знак Міністэрства культуры Беларусі Генеральнаму дырэктару Траццякоўскай галерэі Валянціну Радзівонаву. Той у адказ падзяліўся сакрэтам, што ўжо зараз распрацоўваецца ідэя арганізацыі сумеснай выстаўкі трох музеяў з удзелам Украіны.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў падкрэсліў, што гэтая падзея — cімвал еднасці народаў у мінулым, сучасным і будучым: выстаўка пачала сваю працу ў Дзень славянскай пісьменнасці і культуры і была прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васільеўны Аладавай.
Выстаўка дае новы, больш шырокі погляд на гісторыю рускага мастацтва, дапаўняючы яго салонным жывапісам, дэманструючы, як Расія ў пошуках свайго шляху ў паскораным тэмпе пераймала вопыт Заходняй Еўропы, цікавілася Усходам і адначасовапрадказвалана сваёй нацыянальнай аснове будучыя знаходкі сусветнага жывапісу.

Больш падрабязны матэрыял пра выстаўку чытайце ў наступным нумары.