Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. З Пратакола пасяджэння Калегіі

№ 8 (928) 20.02.2010 - 26.02.2010 г

Дзейнасць Міністэрства культуры, падведамасных органаў, арганізацый культуры і мастацтва ў 2009 годзе была накіравана на своечасовае і якаснае выкананне Указаў, распараджэнняў і даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада па пытаннях культуры і мастацтваў, а таксама рэалізацыю мерапрыемстваў галіновай праграмы “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на перыяд 2006 — 2010 гг.”

Мінулы год быў багаты на падзеі і культурныя дасягненні. Сярод іх— увод у дзеянне пасля капітальнага рамонту будынка Вялікага тэатра оперы і балета, працяг рэканструкцыі помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны— Палацава-паркавага комплексу ў Нясвіжы і Замкавага комплексу ў Міры, будаўніцтва і адкрыццё новых устаноў культуры, у тым ліку— 2 музеяў, 10 бібліятэк, 37 новых тыпаў клубных устаноў у аграгарадках.

Дэманстрацыяй культурных дасягненняў рэгіёнаў сталі маштабныя і цікавыя творчыя справаздачы абласцей у Палацы Рэспублікі.

Праведзены на высокім арганізацыйна-творчым узроўні міжнародныя фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”, кінафестываль “Лістапад”, форум тэатральнага мастацтва “Панарама” ў Мінску, “Залаты шлягер у Магілёве” і іншыя. Паспяхова прайшлі гастролі нацыянальных тэатраў: тэатра Я.Купалы— у Пінску, тэатра М.Горкага— у Віцебску, Вялікага тэатра оперы і балета— у Полацку, Бабруйску і Віцебску.

Ва ўсіх абласцях праведзены канцэрты маладых таленавітых музыкантаў— лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта, вядучых канцэртных калектываў— ансамбля танца Беларусі, народнага хору імя Г.Цітовіча, народнага аркестра імя І.Жыновіча, ансамбляў “Харошкі”, “Песняры”, калектываў Белдзяржфілармоніі.

Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.Жыновіча ў  гарадах Магілёве і Гродне, Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў імя М.Агінскага ў Смаргоні і дзіцячага конкурсу “Музыка надзеі” ў Гомелі спрыялі пошуку новых таленавітых імёнаў у рэгіёнах.

Правядзенне рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы ўстаноў культуры па канцэртным і тэатральным абслугоўванні сельскага насельніцтва спрыяла актывізацыі дзейнасці тэатральных і канцэртных арганізацый, устаноў адукацыі і культуры, росту колькасці канцэртаў, спектакляў, тэатралізаваных святаў, абрадаў і прадстаўленняў.

Новым творчым праектам з’явіўся Рэспубліканскі конкурс маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”, першы этап якога паспяхова прайшоў у гарадах і раёнах краіны.

У 2009 годзе быў паспяхова рэалізаваны шэраг важных міжнародных праектаў. Вынікова працавала сістэма падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў.

З рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на падтрымку сферы культуры ў 2009 годзе выдаткавана 923,5 млрд. рублёў, а таксама 111,5 млрд. рублёў  на выкананне Дзяржаўнай  інвестыцыйнай праграмы.

Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці ўстаноў культуры склалі 164,6 млрд. рублёў, што на 20 працэнтаў больш, чым у 2008 годзе. Выкананне прагнознага паказчыка па платных паслугах культуры насельніцтву забяспечана на ўзроўні 119,5 працэнта пры плане — 117.

Разам з тым, у працы Міністэрства культуры, упраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, аддзелаў культуры раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў маецца шэраг недахопаў па выкананні галіновай праграмы “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на перыяд 2006 — 2010 гг.”

Большай увагі патрабуе работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных музеяў у рэгіёнах рэспублікі.

Ад раёна да Міністэрства патрабуе аднаўлення сістэма аховы аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

 Сёння ў краіне камп’ютэрызавана ўсяго 31,8 працэнта дзяржаўных публічных бібліятэк. Павольна ажыццяўляецца камп’ютэрызацыя публічных бібліятэк у Гомельскай і Брэсцкай абласцях, далучэнне да сеткі Інтэрнет у г. Мінску і Гомельскай вобласці, аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў у Гомельскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях. 14 працэнтаў бібліятэк рэспублікі ўвогуле нетэлефанізаваны.

Застаюцца актуальнымі праблемы матэрыяльна-тэхнічнага аснашчэння клубных дыскатэк.

У сферы гастрольна-канцэртнай дзейнасці існуе дубліраванне функцый паміж абласнымі філармоніямі і раённымі аддзеламі і дамамі культуры, якія ў апошні час узялі на сябе функцыі канцэртных арганізацый. Патрабуе ўвядзення сістэма рэалізацыі электронных білетаў.

Міністэрству культуры трэба перагледзець сістэму закупак работ выяўленчага мастацтва.

У кінавідэагаліне з 2006 года не створана ніводнага мастацкага фільма са статусам “нацыянальны”. Эканамічны эфект ад вытворчасці мастацкіх стужак не на адпаведным узроўні. Прыярытэтам павінна заставацца неабходнасць мадэрнізацыі і перааснашчэння кінапракату краіны. 

Заданне па фарміраванні мабільных устаноў на 2009 год выканалі толькі Гомельская і Магілёўская вобласці. З запланаваных 66 перасоўных устаноў культуры па рэспубліцы арганізавана работа толькі 39, што складае 59 працэнтаў.

Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

ВЫРАШЫЛА:

1.  У мэтах павышэння ўзроўню прававога рэгулявання дзейнасці арганізацый культуры і іх работнікаў  забяспечыць:

 унясенне змяненняў і дапаўненняў у Законы аб музеях і Музейным фондзе, аб кінематаграфіі;

перагляд тыпавых штатаў устаноў культуры і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі ў галіне культуры;

падрыхтоўку нарматыўных прававых актаў, якія  дазволілі  б рэалізоўваць білеты на культурна-відовішчныя мерапрыемствы з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій;

распрацоўку нарматыўных прававых актаў, што рэгулююць дзейнасць сеткі бібліятэк і функцыянаванне міжбібліятэчнага абанемента;

актуалізацыю пераліку матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія вызваляюцца ад абкладання падаткам на нерухомасць і платай за зямлю;

падрыхтоўку нарматыўных прававых актаў па пытаннях заахвочвання работнікаў арганізацый культуры.

Адказныя: юрыдычны аддзел, упраўленні і аддзелы Міністэрства. Тэрмін: згодна з Планам падрыхтоўкі Міністэрствам культуры праектаў нарматыўных прававых актаў на 2010 год.

 

2. Унесці прапановы па змяненнях ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2008 г. №259 “Аб арганізацыі гастрольна-канцэртнай дзейнасці” з улікам падтрымкі беларускіх артыстаў і творчых калектываў, спрашчэння адміністратыўных працэдур.  Адказныя: упраўленне мастацтваў, юрыдычны аддзел. Тэрмін: да 01.04.2010.

3. Забяспечыць выкананне Праграмы дзейнасці па дасягненні ў 2010 годзе асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, устаноўленых Міністэрству культуры. Адказныя: структурныя падраздзяленні Міністэрства культуры, упраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, арганізацыі рэспубліканскага падпарадкавання. Тэрмін: на працягу 2010 года.

 4. Падрыхтаваць прапановы ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўстанаўленні паказчыка платных паслуг культуры насельніцтву, зыходячы з разліку аб’ёмаў аказаных паслуг на аднаго жыхара.  Адказны: эканамічнае упраўленне. Тэрмін: да 15.03.2010.

5. Забяспечыць мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, безумоўнае выкананне паказчыкаў, даведзеных Міністэрствам культуры. Разглядаць на пасяджэннях калегіі Міністэрства, упраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама вынікі выканання асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльнаэканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, устаноўленых на 2010 год. Адказныя: эканамічнае ўпраўленне, упраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры. Тэрмін: на працягу 2010 года.

 6. Унесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанову аб уключэнні з 2011 года Міністэрства культуры як дзяржаўнага заказчыка ў рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Адказныя: упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці, упраўленнІ культуры Брэсцкага, Гомельскага, Магілёўскага аблвыканкамаў. Тэрмін: да 01.04.2010.

7. Правесці нараду з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі, дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дапрацоўцы Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адказны: намеснік міністра Стружэцкі Т.І. Тэрмін: да 25.02.2010.

 8. Забяспечыць на высокім мастацкім і арганізацыйным узроўні выкананне плана мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.  Адказныя: упраўленні мастацтваў, устаноў культуры і народнай творчасці, аддзел навучальных устаноў і работы з творчай моладдзю, Дэпартамент па кінематаграфіі, упраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі ўстаноў культуры рэспубліканскага падпарадкавання. Тэрмін: да 10.05.2010.

9. Падрыхтаваць тэхнічнае заданне па мадэрнізацыі Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з сучаснымі нормамі стварэння інфармацыйных рэсурсаў і прадстаўлення інфармацыі аб гісторыка-культурнай спадчыне на электронных носьбітах з выкарыстаннем лакальных сетак і Інтэрнета. Адказны: упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі. Тэрмін: да 01.05.2010.

10. Унесці прапановы па ўдасканаленні сістэмы і структуры органаў аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь. Адказныя: упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі сумесна з упраўленнямі культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Тэрмін: 01.04.2010.

11. Забяспечыць актыўны ўдзел устаноў і работнікаў культуры ў грамадска-культурнай акцыі па рэстаўрацыі і кансервацыі Навагрудскага замка — аднаго з найважнейшых помнікаў гісторыі Беларусі за кошт сродкаў ад правядзення латарэі “Скарбніца”.  Адказныя: структурныя падраздзяленні Міністэрства культуры, упраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама з прыцягненнем падпарадкаваных ім устаноў і арганізацый. Тэрмін: на працягу 2010 года.

12. Падрыхтаваць навукова-метадычнае забеспячэнне вызначэння і фіксацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, распрацаваць крытэрыі вызначэння элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, метадалогію іх апісання і прынцыпы рэпрэзентацыі. Адказны: упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі. Тэрмін: да 01.09.2010.

 13. З мэтай падтрымкі і далейшага развіцця нацыянальнага тэатральнага мастацтва, актывізацыі пастановачнай дзейнасці тэатраў, іх работы з беларускай драматургіяй правесці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальны тэатральны конкурс. Адказны: упраўленне мастацтваў. Тэрмін: красавік— кастрычнік 2010 года.

 14. Сумесна с ГА “Беларускі саюз мастакоў” правесці ў г. Мінску і рэгіёнах краіны Рэспубліканскую выстаўку сучаснага выяўленчага мастацтва.  Адказныя: упраўленні мастацтваў, устаноў культуры і народнай творчасці, упраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Тэрмін: лістапад— снежань 2010 года.

15. Прадугледзець выдзяленне па сацыяльна-творчых заказах сродкаў на набыццё музычных твораў беларускіх аўтараў, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пастаноўку новых спектакляў і канцэртных праграм, правядзенне гастролей вядучых творчых калектываў рэспублікі, канцэртнае і тэатральнае абслугоўванне аграгарадкоў, правядзенне канцэртаў лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Адказныя: упраўленне мастацтваў, эканамічнае ўпраўленне. Тэрміны: студзень— люты 2010 года.

16. Унесці прапановы па абнаўленні складу Рэспубліканскага грамадскага савета пры Міністэрстве культуры, іншых экспертных саветаў і камісій.  Адказныя: намеснік міністра Стружэцкі Т.І., упраўленні і  аддзелы Міністэрства. Тэрмін: да 01.03.2010.

17. Унесці прапановы па пераглядзе метадычных рэкамендацый аб парадку і памерах аплаты за артыстычныя паслугі канцэртных калектываў і выканаўцаў, якія прымаюць удзел у культурных мерапрыемствах, работнікаў пастановачных груп,што забяспечваюць правядзенне культурных мерапрыемстваў, зацверджаных Міністэрствам культуры 30.12.2003, з улікам павышэння аплаты. Адказныя: эканамічнае ўпраўленне сумесна з упраўленнем мастацтваў. Тэрмін: да 01.03.2010.

18. Унесці прапановы па распрацоўцы канцэпцыі стварэння ў Рэспубліцы Беларусь сістэмы прадзюсерства ў сфэры эстраднага музычнага мастацтва з улікам вопыту замежных краін.  Адказны: упраўленне мастацтваў. Тэрмін: да 01.03.2010.

19. Падрыхтаваць прапановы па правядзенні сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй конкурсу “Нацыянальная музычная прэмія краіны”. Адказны: упраўленне мастацтваў. Тэрмін: да 20.02.2010.

 20. Распрацаваць Палажэнне аб парадку і ўмовах надання наймення “Культурная сталіца года”. Адказныя: упраўленні мастацтваў, устаноў культуры і народнай творчасці. Тэрмін: да 20.03.2010.

 21. Прадставіць у Міністэрства культуры абгрунтаваныя прапановы па раённых цэнтрах, гарадах абласнога падпарадкавання, якія маглі б прэтэндаваць на статус Культурнай сталіцы 2011 года. Адказныя:   упраўленне   мастацтваў   сумесна   з   упраўленнямі культуры аблвыканкамаў. Тэрмін: да 01.05.2010.

22. Прадставіць у Міністэрства культуры: прапановы па канкрэтных варыянтах стажыроўкі за мяжой у 2010 годзе (майстар-класы, буйныя міжнародныя фестывалі, стажыроўка пры навучальнай установе і іншыя формы) рэжысёраў тэатраў, рэжысёраў масавых мерапрыемстваў, дырыжораў, оперных спевакоў, мастакоў і іншых спецыялістаў творчых прафесій; магчымыя кандыдатуры для правядзення замежных стажыровак (пажадана з веданнем англійскай мовы). Адказныя: упраўленне мастацтваў, Дэпартамент па кінематаграфіі, дзяржаўныя тэатры, канцэртныя арганізацыі і цыркі рэспубліканскага падпарадкавання, упраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Тэрмін:  да 10.03.2010.

23. Прааналізаваць выкананне і інфармаваць Міністэрства культуры аб рэалізацыі галіновай праграмы “Развіццё музейнай справы Рэспублікі Беларусь на 2005 год і на перыяд да 2010 года”. Адказныя: упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці, упраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, музеі рэспубліканскага падпарадкавання. Тэрмін: да 01.12.2010.

24. Унесці прапановы па аказанні ў 2011 годзе аддзелу культуры Іванаўскага райвыканкама арганізацыйна-фінансавай дапамогі ў стварэнні раённага музейнага комплексу Н.Орды.  Адказныя: упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама сумесна з упраўленнямі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі, устаноў культуры і народнай творчасці. Тэрмін: да 15.04.2010.

 25. Унесці прапановы па правядзенні і фінансаванні сумесных мерапрыемстваў з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі на 2010 год.  Адказны: упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці. Тэрмін: да 10.03.2010.

26. Завяршыць у поўным аб’ёме аўтаматызацыю бібліятэчных працэсаў у цэнтральных раённых і гарадскіх бібліятэках, забяспечыць 100-працэнтную тэлефанізацыю сельскіх бібліятэк.  Адказныя:    упраўленні    культуры    аблвыканкамаў,    аддзелы культуры рай(гар)выканкамаў. Тэрмін: да 31.12.2010.

27. Забяспечыць распрацоўку і прадстаўленне ў Міністэрства культуры графікаў уводу аб’ектаў культуры аграгарадкоў, безумоўнае выкананне кантрольных паказчыкаў 2010 года, устаноўленых Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця сяла на 2005 — 2010 гг.” Адказныя: упраўленне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, упраўленні культуры аблвыканкамаў сумесна з аддзеламі культуры райвыканкамаў. Тэрмін: да 25.02.2010.

28. Па выніках Рэспубліканскага агляду-конкурсу абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці і культасветработы: ажыццявіць правядзенне Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі з удзелам работнікаў метадычных цэнтраў, вядомых культуролагаў, навукоўцаў і практыкаў сацыякультурнай дзейнасці, спецыялістаў абласных і Мінскага гарадскога ўпраўленняў культуры, Міністэрства культуры, вядучых выкладчыкаў навучальных устаноў культуры і мастацтва; падрыхтаваць і распаўсюдзіць у рэгіёны сцэнарна-метадычныя распрацоўкі і навукова-аналітычныя рэкамендацыі па прыярытэтных накірунках дзейнасці абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці. Адказныя: упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці, установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”. Тэрмін: да 01.06.2010.

 29. З мэтай павышэння якаснага зместу працы сельскіх устаноў культуры новага тыпу з выкарыстаннем новых форм і відаў культурных паслуг, аказваемых насельніцтву, забяспечыць работу па стварэнні ў кожнай вобласці не менш за адну мадэльную (узорную) установу новага тыпу. Адказныя: упраўленні культуры аблвыканкамаў сумесна з аддзеламі культуры райвыканкамаў, упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці, установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”. Тэрмін: да 01.09.2010.

 30. Забяспечыць арганізацыю і правядзенне Рэспубліканскага фестывалю “Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла” ў Клецкім, Лідскім, Краснапольскім, Дубровенскім, Хойніцкім, Ляхавіцкім раёнах. Адказныя: упраўленні ўстаноў культуры і народнай творчасці, мастацтваў сумесна з упраўленнямі культуры аблвыканкамаў, аддзеламі культуры райвыканкамаў. Тэрмін: на працягу 2010 года.

 31. Прыняць неадкладныя меры па вырашэнні ў 2010 годзе пытанняў забеспячэння фінансавання мерапрыемстваў абласных мэтавых праграм “Дыскатэка”. Адказныя:   упраўленні   культуры   аблвыканкамаў   і   Мінскага гарвыканкама, упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці. Тэрмін: на працягу 2010 года.

32. Падрыхтаваць прапановы па арганізацыйных, юрыдычных, эканамічных пытаннях развіцця кінапрадзюсерства ў галіне кінавытворчасці. Адказныя: Дэпартамент па кінематаграфіі сумесна з эканамічным упраўленнем. Тэрмін: да 01.04.2010.

33. Унесці прапановы па стварэнні пры Міністэрстве культуры Савета па пытаннях развіцця кінематаграфіі. Адказны: Дэпартамент па кінематаграфіі. Тэрмін: да 15.03.2010.

34. Прапрацаваць пытанне цэнтралізаванага набыцця беларускай і замежнай кінавідэапрадукцыі для кінавідэапракатных арганізацый рэспублікі.  Адказныя: Дэпартамент па кінематаграфіі сумесна з эканамічным упраўленнем. Тэрмін: да 01.04.2010.

35. Унесці прапановы па падыходах прыцягнення замежных інвестараў па развіцці сеткі кінатэатраў краіны, у тым ліку лічбавых кінатэатраў. Адказныя: Дэпартамент па кінематаграфіі сумесна з эканамічным упраўленнем. Тэрмін: да 01.03.2010.

36. Правесці аналіз прычын нездавальняючай рэалізацыі ў 2008 —  2009 гадах дакументальных і анімацыйных фільмаў вытворчасці РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”. Ажыццявіць дзейсныя меры па забеспячэнні вяртання не менш чым 30 працэнтаў сродкаў рэспубліканскага бюджету, выдаткаваных на вытворчасць мастацкіх фільмаў. Адказныя: Дэпартамент па кінематаграфіі, РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”. Тэрмін: да 01.03.2010 і далей на працягу 2010 года.

37. Прасіць аблвыканкамы прыняць дзейсныя меры па безумоўным выкананні абласных праграм развіцця кінавідэапракатных арганізацый. Адказныя: Дэпартамент па кінематаграфіі, кінавідэапракатныя арганізацыі аблвыканкамаў. Тэрмін: да 01.04.2010.

38. Ажыццявіць пераўтварэнне падпарадкаваных сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў адукацыі ва ўстановы адукацыі: “Віцебскі дзяржаўны музычны каледж”, “Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў”, “Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж”. Адказныя: упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, аддзел навучальных устаноў і работы з творчай моладдзю. Тэрмін: да 01.12. 2010.

 39. Ажыццявіць падрыхтоўку неабходнай вучэбна-праграмнай дакументацыі з мэтай адкрыцця ў 2011 г. падрыхтоўкі кадраў па спецыялізацыі “Міжнародны турызм”.  Адказны: УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”. Тэрмін: да 01.12. 2010.

40. Забяспечыць рэалізацыю Плана мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 г. і наступныя гады.  Адказныя: упраўленне ўстаноў культуры і народнай творчасці, упраўленні і аддзелы Міністэрства, упраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі ўстаноў культуры рэспубліканскага падпарадкавання. Тэрмін: на працягу 2010 года (інфармаванне Мінкультуры аб выкананні Плана — да 15.11.2010).

41. Правесці шэраг мерапрыемстваў па прэзентацыі беларускай культуры ў краінах ЕС. Унесці адпаведныя прапановы ў Міністэрства замежных спраў. Забяспечыць падрыхтоўку запланаваных Дзён культуры Рэспублікі Беларусь за мяжой і замежных краін у Беларусі. Адказныя: аддзел міжнародных сувязей сумесна з упраўленнямі мастацтваў, устаноў культуры і народнай творчасці. Тэрмін: да 01.03.2010 і далей на працягу 2010 года.

42. Прадоўжыць работу па падрыхтоўцы да падпісання праектаў пагадненняў і праграм супрацоўніцтва з Грэцыяй, Літвой, Польшчай, Украінай. Адказны: аддзел міжнародных сувязей. Тэрмін:  на працягу 2010 года.

43. Забяспечыць асваенне выдзеленых сродкаў у 2010 годзе на капітальнае будаўніцтва, рэстаўрацыю і рамонт. Адказныя: упраўленне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння сумесна з падведамаснымі арганізацыямі. Тэрмін: да 25.12.2010.

44. Правесці якаснае будаўніцтва і рэканструкцыю будынкаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, набыццё і своечасовы мантаж тэхналагічнага абсталявання. Адказныя: упраўленне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, Дэпартамент па кінематаграфіі, РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”. Тэрмін: на працягу 2010 года.

45. Прадставіць ва ўстаноўленым парадку заяўку на выкананне ў 2011 годзе рамонтных работ філіяла педагагічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў г. Магілёве. Адказныя: УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, упраўленне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Тэрмін: да 01.05.2010.

 46. Прадставіць інфармацыю аб асноўных вытворцах піяніна і раяляў для прапрацоўкі пытання прыцягнення іх у Рэспубліку Беларусь у якасці інвестараў.  Адказныя: УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, упраўленне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Тэрмін: да 25.02.2010.

47. Унесці абгрунтаваныя прапановы аб магчымасці вырабу цымбалаў па індывідуальных заяўках арганізацый культуры. Забяспечыць штогод, пачынаючы з 2010-га, правядзенне капітальнага рамонту і рэстаўрацыі цымбалаў у колькасці не меней за 100 адзінак. Адказныя: упраўленне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння сумесна з УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт”, УП “Музрем”, ААТ “Белпрамкультура Маладзечна” і AT “Беларускі саюз музычных дзеячаў”. Тэрмін: да 01.04.2010 і далей штогод.

Старшыня калегіі,  міністр П.П. ЛАТУШКА