Старт — у “Раўбічах”

№ 8 (928) 20.02.2010 - 26.02.2010 г

Сёння, 20 лютага, на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімніх відах спорту “Раўбічы” пройдзе “Мінская лыжня-2010”.

На лыжню сёлета выйдуць каманды шэрагу міністэрстваў і ведамстваў краіны, сямейныя каманды, ветэраны спорту, працы, Вялікай Айчыннай вайны. Па традыцыі, у “Мінскай лыжні-2010” чакаецца ўдзел  каманды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.  

За прызавое месца пазмагаецца і каманда Міністэрства культуры краіны. На чацвёртым этапе лыжнай гонкі стартуе міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка.

Сталічная вобласць традыцыйна да гэтай падзеі збірае лепшыя творчыя сілы. Як адзначыў “К” намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінскага абласнога камітэта Эдуард Багдановіч, у мерапрыемстве, як і заўжды, прымуць актыўны ўдзел мастацкія калектывы. Запланаваны выступленні артыстаў з 9 рэгіёнаў Мінскай вобласці. Па словах намесніка дырэктара Абласнога цэнтра народнай творчасці Наталлі Даўнаровіч,усяго ў культурнай праграме зімовага свята возьмуць удзел прыкладна 250 чалавек.