Слова — носьбіт духоўнасці і культуры

№ 21 (787) 26.05.2007 - 01.06.2007 г

Міжнародны дзень славянскага пісьменства і культуры, а таксама Дзень памяці святых Кірылы і Мяфодзія 24 мая былі пазначаны вялікім хрэсным ходам, які прайшоў у цэнтры сталіцы.

Урачыстасці распачаліся богаслужэннем у Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы, пасля ўрачыстая працэсія накіравалася да месца, дзе была закладзена ў ХІ стагоддзі першая ў Мінску царква, а ў 1995 годзекамень у гонар 200-годдзя Мінскай епархіі. Там адбыўся малебен, прысвечаны святым роўнаапостальным Кірыле і Мяфодзію.Усё жыццё балгарскіх братоў было прыкладам самаадданага служэння людзям, адзначыў, адкрываючы ўрачыстую акцыю, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі.Ужо сталася традыцыяй, што беларусы наведваюцца на старое месца, якое называецца замчышчам, дзе зарадзіўся Мінск, дзе былі закладзены першыя храмы, знаходзіліся фартэцыя, замак, у якім стаяў старажытны Храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Браты Кірыла і Мяфодзій былі пасланы на славянскія землі і сталі першымі асветнікамі.Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка ў сваім слове адзначыў, што гэтае свята для беларусаўсвята духоўнага ачышчэння.У Беларусі будуюцца новыя цэрквы, бібліятэкі, ствараюцца новыя мастацкія творы. Нацыянальная бібліятэка стала гонарам краіны. Наш народ ідзе тым шляхам, які ўказалі славянскія браты, а ўслед за імі праклалі асветнікі, мысліцелі ўсяго славянскага свету і асветнікі беларускай зямлі.

Намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ламека зазначыў, што асветнікі Кірыла і Мяфодзій далі беларусам ключы да пісьменствакірылічную азбуку. Беларусь таксама дала свету выдатных прадстаўнікоў, якія годна прадоўжылі справу Кірылы і Мяфодзія. У вялікай кагорце самых слынных і яркіх кветак Беларусі — Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Францішак Скарына, якія стаяць ля самых вытокаў беларускай нацыянальнай духоўнай спадчыны.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь, доктар Петка Ганчаў, прадстаўнік краіны, дзе нарадзіліся браты Кірыла і Мяфодзій, зазначыў: для сучаснай Балгарыі Дзень славянскага пісьменства — самае папулярнае народнае свята.

У гэты ж дзень у Інстытуце тэалогіі імя святых Кірылы і Мяфодзія Беларускага дзяржуніверсітэта распачаліся ХІІІ Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Міжнароднаму дню славянскага пісьменства і культуры. У арганізацыі мерапрыемства прынялі ўдзел Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. У працы форуму, які працягнецца да 26 мая, возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі РБ, НАН РБ, пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусі, ВНУ Мінска, Гродна, Гомеля, Віцебска, Магілёва, Полацка. А таксама — госці з Італіі, Германіі, Украіны, Расіі, Сербіі, Швейцарыі.

Наталля КІРПІЧЭНКАВА