Кіно — у масы!

№ 21 (787) 26.05.2007 - 01.06.2007 г

24 мая адбылася чарговая калегія Міністэрства культуры, асноўным пытаннем якой стала выкананне рашэнняў калегіі аб паляпшэнні працы кінавідэапракатных устаноў Віцебскай і Гомельскай абласцей.

З часу леташняга пасяджэння калегіі, на якім быў разгледжаны стан айчынных кінапракатных арганізацый, прайшло ўжо больш як паўгода, і, натуральна, са справаздачай аб прынятых мерах і аб тых зрухах, якія за гэты час адбыліся, выступіў намеснік дырэктара Дэпартамента па кінематаграфіі Уладзімір Курловіч, а таксама кіраўнікі абласных пракатных арганізацыйАлена Матус з Віцебскай вобласці і Сяргей Лаўрыненка з Гомельскай.
Было адзначана, што і на Гомельшчыне, і на Віцебшчыне сапраўды намеціліся пазітыўныя тэндэнцыі ў кінавідэаабслугоўванні насельніцтва, хоць, вядома, карэнная змена сітуацыі ў бок стабільнага паляпшэннясправа не аднаго года.Так, асноўнай праблемай на Віцебшчыне, дзе на працягу апошняга дзесяцігоддзя ў кінагаліне назіраўся, без перабольшвання, крызіс, зяўляецца катастрафічная зношанасць матэрыяльнай базы: большасць кінатэатраў вобласці патрабуюць сурёзнага рамонту. І, варта заўважыць, што рамонт гэты ідзе. З пачатку года вернуты ў дзяржаўную ўласнасць і адрамантаваны віцебскі кінатэатрМір”, што быў здадзены ў арэнду прыватнаму прадпрымальніку, рамонтныя работы і мадэрнізацыя абсталявання прайшлі ці праходзяць у Лепелі, Наваполацку, Паставах, а да Славянскага базару ў Віцебскупракатчыкі рыхтуюцьсюрпрыз”: адрамантаваны кінатэатрСпартак”, кінаэпіцэнтр фестывалю, ператворыцца ў Дом кіно.
Летась віцебскімі пракатчыкамі было набыта 39 стацыянарных і 9 перасоўных кінавідэапраекцыйных установак, амаль столькі ж — 39 стацыянарных і 8 перасоўныхбудуць набыты сёлета. Гэта дазволіць цалкам выканаць паказчыкі па кінаабслугоўванні аграгарадкоў. Калі ж гаварыць пра рэпертуарную разнастайнасць, што прапануецца спажыўцам на месцах, дык сёлета ўжо набыты 42 фільмы на розных носьбітах (для параўнання: яшчэ пару гадоў таму гэтая лічба была меншая ў некалькі разоў). Праўда, сама па сабе колькасць вызначае яшчэ далёка не ўсё: прыкрае ўражанне выклікаў тойфакт, што Віцебскі абласны пракат не заўважыўайчыннай кінапрэмеры, хаця яны ў нас здараюцца не так і часта, — стужкіСпакусаНацыянальнай кінастудыіБеларусьфільм”.
Гомельскі абласны кінавідэапракат выглядаў са сваімі паказчыкамі крыху лепш. І праца з айчынным кіно ідзе тут даволі актыўна, прычым не толькі шляхам прэмерных паказаў, але і з запрашэннем на творчыя сустрэчы нашых кінематаграфістаў. Дарэчы, як зазначыў С.Лаўрыненка, значную цікавасць у гледачоў, асабліва маладога пакалення, выклікала праграма, складзеная з кароткаметражных стужак выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
У кінаабслугоўванні рэгіёнаў Гомельская вобласць выйдзе ў 2007 годзе на абсталяванне кінавідэапраекцыйнымі ўстаноўкамі практычна ўсіх заяўленых на сёлета аграгарадкоў. Кінапракатчыкі рыхтуюць сваім гледачам і сюрпрыз: да сёлетніхДажынаку Рэчыцы адкрыецца пасля рэканструкцыі цудоўны кінатэатр, абсталяваны сістэмайДолбі”.

Зайшла на калегіі і размова пра падрыхтоўку кадраў для кінагаліны, бо гэтая праблема на сённяшні дзень таксама досыць вострая. У прыватнасці, адносна Мінскага каледжа бытавога абслугоўвання, адзінай сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы ў нашай краіне, якая рыхтуе для кінагаліны спецыялістаў “сярэдняга звяна” — кінамеханікаў і інжынераў, адзначалася, што большасць яго навучэнцаў — з Мінска ці з Мінскай вобласці. Каледж не мае свайго інтэрната, і таму нават тыя юнакі і дзяўчаты з глыбінкі, якія паступаюць у яго, не заўсёды могуць аплачваць прыватнае жыллё ў Мінску і часцей за ўсё пакідаюць вучобу менавіта з гэтай прычыны.

Што ж да падрыхтоўкі кінематаграфічных кадраў у ВНУ, то на ўсе дыскусіі адносна мэтазгоднасці адкрыцця кінафакультэта ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў яе рэктар Рычард Смольскі нагадаў, што працэс выхавання рэжысёраў і аператараў кіно — “эксклюзіўны” і што гэта справа не аднаго дня. Да таго ж, у творчасці, як і ва ўсіх іншых сферах, спрацоўвае знакаміты закон дыялектыкі, згодна з якім толькі колькасць пераходзіць у якасць. Не выпадкова ў Галівудзе, які здымае прыкладна 300 стужак у год, рэжысёрскі прафсаюз налічвае каля 5 тысяч чалавек. А гэта сведчыць пра тое, што здаровая творчая канкурэнцыя можа і павінна стаць зарукай павышэння якасці айчыннай кінапрадукцыі.

У адпаведнасці з рашэннем калегіі за справаздачны перыяд быў праведзены шэраг майстар-класаў і лекцый з удзелам расійскіх кінематаграфістаў.

Але, як зазначыў той жа Р.Смольскі, у справе падрыхтоўкі айчынных кінакадраў нам не варта спадзявацца на выпускнікоў расійскіх творчых ВНУ: яны, як правіла, застаюцца там, дзе ўмовы для іх больш спрыяльныя, — у Расіі. Прыкладам — хаця б тыя чатыры леташнія выпускнікі-беларусы, якія па заканчэнні ВГИКа не выказалі жадання шукаць “хлеба” на “Беларусь-фільме”.

Рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Ядвіга Грыгаровіч нагадала, што і універсітэт з 1996 года рыхтуе кадры для айчыннага кінематографа — кінадраматургаў і кінасцэнарыстаў, якія, дарэчы, аказваюцца надзвычай запатрабаванымі нашай кінастудыяй, тэлекампаніямі ды і замежнымі кінавытворцамі. Але на сённяшні дзень, на жаль, набор на гэтыя спецыяльнасці не ажыццяўляецца вось ужо тры гады.

Размова на калегіі, няхай сабе і самая прынцыповая, не ў стане вырашыць “адным махам” усе праблемы нашай кінавытворчай і кінапракатнай галіны. Але, як зазначалі прысутныя, на сённяшні дзень маецца даволі добрая Праграма адраджэння кінагаліны, і спакойнае, адказнае выкананне кожнага яе пункта можа праз некалькі гадоў не толькі істотна палепшыць сітуацыю ў гэтай галіне мастацтва, але і надаць ёй станоўчую дынаміку развіцця.

 

Наш кар.