Сапраўдны каралевіч і яго лета

№ 6 (926) 06.02.2010 - 12.02.2010 г

У Літаратурны музей Максіма Багдановіча зімоваю парою завітала ў госці лета, дзякуючы жывапісу Юрыя Каралевіча.

/i/content/pi/cult/249/3623/karalevich.jpg
Ю.Каралевіч. Вянок.
Мастак-манументаліст выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, з’яўляецца сябрам Саюза мастакоў, удзельнiчае ў выстаўках. І калі б вы пабачылі самога аўтара, то адчулі б, што ён — сапраўдны каралевіч: паважлівы, інтэлігентны, з разумнымі добрымі вачыма, чалавек  творчай душы.

Менавіта зімой часцей за ўсё мы сумуем па леце, нам не хапае цёплага сонейка і яркіх колераў кветак. Літаратурны музей дае магчымасць вярнуцца ў гэтую цёплую пару і адчуць подых лета, пабачыць адметныя яго знакі. Геніяльны аўтар “Вянка” захаваў хараство прыроды ў сваіх вершах, а мастак Юрый Каралевіч адлюстраваў на палатне лета.  

У кожнага з нас сваё лета. Беларускае ж — гэта і цёплы дождж, які абавязкова прыводзіць з сабою вясёлку. Гэта і лёгкі ветрык, што прыносіць водар духмяных кветак. Лета — гэта Купалле, радасць, захапленне багаццем насычаны хколераў прыроды, спакойныя світанні і непаўторныя заходы сонца, ціхія раніцы і цёплыя вечары ды надвячоркі...  Пейзажы ад рукі Юрыя Каралевіча ажываюць, спакойныя колеры прымушаюць адчуць цікавыя пераходныя станы прыроды: вось наведвальнік бачыць цудоўную раніцу, што дыхае свежым  паветрам; а вось настаў цёплы надвячорак, цішыню якога парушаюць гукі лесу. Работы Каралевіча ажываюць на вачах.  

Ірына ШОРАЦ,  навуковы супрацоўнік  Літаратурнага музея  Максіма Багдановіча