Жыціе ў кераміцы

№ 6 (926) 06.02.2010 - 12.02.2010 г

З 6 лютага ў Мінскай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) працуе выстаўка дэкаратыўных скульптур маладога кераміста Максіма Калтыгіна пад назвай “Testamentum”.

Гэтая серыя прысвечана сюжэтам Старога і Новага Запаветаў, хрысціянскай сімволіцы, а таксама жыціям святых. Сярод работ — “Дрэва”, “Плод”, “Каля Дрэва”, “Іона”, “Ной і трое сыноў”, “Стоўпатварэнне”, “Гранат”, “Якар”, “Лавец”, “Святы Юрый — змеяборац” і інш. Мастацкая кераміка М.Калтыгіна прываблівае сваёй фантастычнай пластыкай, вытанчанымі лініямі формы і гарманічнымі колеравымі спалучэннямі. Пасля выстаўкі частка твораў будзе перададзена Рэспубліканскай псіхіятрычнай бальніцы, домуінтэрнату для дзяцей-інвалідаў, праваслаўнаму Свята-Елізавецінскаму манастыру.

У рамках праекта “Testamentum” экспануецца таксама выстаўка керамікі “Скрыжаванні” лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерыя Калтыгіна.

Ул. інф.