Гэтая серыя прысвечана сюжэтам Старога і Новага Запаветаў, хрысціянскай сімволіцы, а таксама жыціям святых. Сярод работ — “Дрэва”, “Плод”, “Каля Дрэва”, “Іона”, “Ной і трое сыноў”, “Стоўпатварэнне”, “Гранат”, “Якар”, “Лавец”, “Святы Юрый — змеяборац” і інш. Мастацкая кераміка М.Калтыгіна прываблівае сваёй фантастычнай пластыкай, вытанчанымі лініямі формы і гарманічнымі колеравымі спалучэннямі. Пасля выстаўкі частка твораў будзе перададзена Рэспубліканскай псіхіятрычнай бальніцы, домуінтэрнату для дзяцей-інвалідаў, праваслаўнаму Свята-Елізавецінскаму манастыру.
У рамках праекта “Testamentum” экспануецца таксама выстаўка керамікі “Скрыжаванні” лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерыя Калтыгіна.
Ул. інф.