Вяртанне ў лічбавым фармаце

№ 6 (926) 06.02.2010 - 12.02.2010 г

5 лютага ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбыўся брыфінг, прысвечаны супрацоўніцтву нашай краіны з UNESCO па сумесным выкарыстанні культурнай спадчыны. Удзел у мерапрыемстве ўзялі старшыня Нацыянальнай камісіі па правах UNESCO, Пасол па асобых даручэннях МЗС Уладзімір Шчасны і дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Вячаслаў Насевіч.

Тэмай брыфінгу стала вяртанне культурных каштоўнасцей, якія ў свой час былі вывезены за межы Беларусі. Рэстытуцыя арыгіналаў з бібліятэк і архіваў слынных магнацкіх родаў Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх практычна немагчымая. Але гэтыя важныя для даследчыкаў адзінкі інфармацыі могуць стаць даступнымі ў выглядзе электронных копій. Віртуальная рэканструкцыя бібліятэкі і архіваў Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў ужо была зроблена пры падтрымцы UNESCO. Удзел у гэтым праекце ўзялі спецыялісты з шасці краін, на тэрыторыі якіх знаходзяцца часткі былога нясвіжскага скарбу. У найбліжэйшай будучыні перавядзенне ў лічбавы фармат чакае таксама зборы Сапегаў. Неўзабаве ж на Беларусь вернецца і слынная бібліятэка Храптовічаў.

Наш кар.