Вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, народнаму артысту СССР ЯНКОЎСКАМУ Р.І.

№ 6 (926) 06.02.2010 - 12.02.2010 г


Дарагі Расціслаў Іванавіч!

Ад усёй душы віншую Вас з 80-годдзем з дня нараджэння.

Гэты юбілей — знакавая падзея для сучаснай культуры. Бо ўсё Ваша жыццё без астатку прысвечана служэнню мастацтву і, у першую чаргу, роднаму тэатру імя Максіма Горкага. За гады плённай працы Вамі сыграны дзесяткі бліскучых роляў, якія сталі мастацкай класікай і заваявалі сэрцы тысяч гледачоў.

Вас з поўным правам можна назваць вядучым майстрам беларускай сцэны, чыя творчасць служыць прыкладам рэдкага акцёрскага таленту, найвышэйшага прафесіяналізму, нястомных духоўных пошукаў і вернасці свайму прызванню. Мы цэнім Вас і як старэйшага ў слаўнай дынастыі Янкоўскіх, якая ўнесла велізарны ўклад у развіццё савецкай, беларускай і рускай культуры.

Няхай і надалей зорка Вашага вялікага таленту ззяе гэтак жа ярка, радуючы ўсіх Вашых адданых прыхільнікаў і шчырых сяброў новымі работамі ў тэатры і кіно.

Жадаю Вам і Вашым блізкім доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, моцнага здароўя, натхнення, поспехаў і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

5 лютага 2010 года