Узнагароджаны за плён і прафесіяналізм

№ 5 (925) 30.01.2010 - 05.02.2010 г

На пачатку пасяджэння міністр культуры Павел Латушка зачытаў Прывітанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь народнай артыстцы Беларусі Святлане Лясун.

Ганаровай  граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны Марыя Далідовіч, загадчык аддзела навуковай прапаганды  ўстановы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”, — за значны ўклад у арганізацыю экспазіцыйнай работы музея, плённую асветніцкую працу сярод моладзі; Ірына Морых, выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін Брэсцкай дзіцячай музычнай школы №1, — за высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі.

Нагрудным знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” быў узнагароджаны Анатоль Курмакін, артыст аркестра вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча ўстановы “Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія”, — за шматгадовую плённую працу, высокае выканальніцкае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду нацыянальнага музычнага мастацтва.

Заахвочванні ад Беларускага прафсаюза работнікаў культуры за вялікі  ўклад у развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства з БПРК атрымалі Уладзімір Карачэўскі, начальнік упраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; Алена Палавец, начальнік аддзела культуры Светлагорскага райвыканкама; Наталля Рамановіч, старшыня Гродзенскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ўзнагароджаны Алена Баброва, казначэй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; Лілія Балонкіна, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; Валянціна Макарава, старшыня  пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.