Мадэрнізацыя якасці

№ 5 (925) 30.01.2010 - 05.02.2010 г

У кантэксце калегіі. Андрэй БЫЧКОЎ, выконваючы абавязкі дырэктара Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У 2009 годзе Дэпартамент па кінематаграфіі распачаў працу па выкананні канцэпцыі развіцця кінематаграфіі Рэспублікі Беларусь, якая ўзгоднена з Кіраўніком дзяржавы.   

 За 2009 г. на рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” было  створана 12 адзінак поўнаметражных мастацкіх фільмаў, у тым ліку “Дняпроўскі рубеж”, “Інсайт”, “Кадэт”, “Снайпер. Зброя помсты” (тэлевізійны, 4 серыі) і аднайменная кінаверсія, “Ваўкі”, “Замах” (тэлевізійны, 8 серый), “Дасціш фантасціш”. Таксама на кінастудыі выпушчаны 28 хранікальна-дакументальных фільмаў, 7 сацыяльных ролікаў і 5 мультыплікацыйных стужак.

 На тэхналагічнай базе кінастудыі ажыццяўлялася вытворчасць фільмаў расійскімі партнёрамі. Прадпрыемства выканала абавязацельствы па вытворчасці беларуска-расійскай поўнаметражнай мастацкай карціны “Брэсцкая крэпасць” за кошт сродкаў Саюзнай дзяржавы. Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам “Беларускі відэацэнтр” створана 20 хранікальна-дакументальных відэастужак, 7 навукова-папулярных, 12 відэаролікаў, 20 летапісных матэрыялаў.    

Адметная ўвага надавалася падтрымцы творчай моладзі. На стварэнне фільмаў маладымі кінематаграфістамі па сацыяльна-творчым заказе на кінастудыю накіравана 33 працэнты, на “Белвідэацэнтр” — больш за 40 працэнтаў мэтавых сродкаў рэспубліканскага бюджэту. З удзелам маладых рэжысёраў на кінастудыі зняты 3 поўнаметражныя  мастацкія стужкі.  

Большасць карцін здымалася па сцэнарыях беларускіх аўтараў. Міністэрствам культуры працягваецца работа па прыцягненні вядомых літаратараў, драматургаў, журналістаў да напісання кінасцэнарыяў.   

З мэтай пошуку актуальнага сцэнарнага матэрыялу фільмаў, здольных прыцягнуць увагу масавага гледача, праўдзіва адлюстраваць сучасныя дасягненні беларускай дзяржавы, і стварэння нацыянальнага праекта праводзіўся адбор творчых заявак. Для павышэння ролі нацыянальнай кінематаграфіі ў сацыяльнакультурным жыцці грамадства праведзены адкрыты маладзёжны конкурс на літаратурны сцэнарый мастацкай стужкі, прысвечанай нацыянальнай тэматыцы.   

Праведзены перамовы з вядучымі расійскімі, украінскімі, польскімі і нямецкімі кінематаграфістамі і кінапрадзюсерамі. Актывізаваны дзелавыя кантакты з літоўскім бокам па пытаннях фільмавытворчасці. Вядзецца адпаведная работа з творчымі саюзамі, НАН Беларусі, тэлевізійнымі  каналамі.    За 2009 г. камерцыйная рэалізацыя кінавідэапрадукцыі на кінастудыі і відэацэнтры склала 1 363,8 млрд. руб.  

Вядзецца планамерная работа па папулярызацыі айчыннага кіно. На правядзенне кінематаграфічных мерапрыемстваў, якія спрыяюць прапагандзе беларускага кінамастацтва, у 2009 г. выдаткавана 280,5 млн. руб.   

Усяго ў 2009 г. беларускія кінематаграфісты былі адзначаны 43 узнагародамі на 42 міжнародных кінафестывалях.   

Праведзены XII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка” ў г. Магілёве, на якім былі прадстаўлены 42 творчыя работы з 11 краін свету. Гран-пры “Крыштальны аловак” у намінацыі “Лепшы мультыплікацыйны фільм” атрымала стужка “Аповесць мінулых гадоў3” рэжысёраў студыі мультыплікацыйных фільмаў кінастудыі І.Волчака, А.Ленкіна і Н.Хаткевіч.   

XVI Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” прайшоў пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на высокім мастацкім узроўні і выклікаў вялікую зацікаўленасць у гледачоў. У афішах “Лістапада” і “Лiстападзiка” — фільмы з 50 краін свету. Больш за 350 фільмаў, 130 мерапрыемстваў кінафестывалю наведалі каля 170 тыс. гледачоў, у тым ліку больш за 50 тыс. — у рэгіёнах рэспублікі.   

У кінатэатрах рэспублікі праводзіліся Дні кіно замежных краін. У рамках праекта “Каннаманія” ў мінскіх кінатэатрах былі паказаны лепшыя мастацкія карціны Канскага кінафестывалю, у праграме “Адкрыты кінафармат” — мастацкія фільмы ЗША, Велікабрытаніі, Румыніі, праведзены Дні японскай анімацыі, польскага кіно аб Другой сусветнай вайне, кінамарафон, прысвечаны Дню еўрапейскіх моў, і інш.   

Міністэрствам культуры распрацаваны і зацверджаны планы комплексных мерапрыемстваў кінастудыі і відэацэнтра па вырабе і распаўсюджванні рэкламнай прадукцыі новых беларускіх фільмаў, а таксама мерапрыемстваў па прапагандзе беларускага кіно.  

Існуе неабходнасць больш эфектыўнага выкарыстання кінастудыяй набытага лічбавага абсталявання для вырабу і распаўсюджвання ўласнай прадукцыі, перш за ўсё — анімацыі, на DVD-дысках.  

Важнымі пытаннямі з’яўляюцца падбор і падрыхтоўка кадраў творчых і тэхнічных работнікаў. Ажыццяўляюцца мерапрыемствы па павышэнні кваліфікацыі работнікаў кінастудыі, у прыватнасці, ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі за кошт прадпрыемстваў праходзяць перападрыхтоўку 12 чалавек. Аднак кінастудыі патрэбна прыкладаць большыя намаганні па прыцягненні на працу грамадзян Рэспублікі Беларусь — выпускнікоў расійскіх творчых ВНУ.  

Прадоўжана практыка развіцця і мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы кінавідэапракатных арганізацый аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. У 2009 г. рамонтныя работы былі праведзены ў 45 кінатэатрах рэспублікі. Патрабуе інтэнсіфікацыі працэс перааснашчэння кінатэатраў новым кінапраекцыйным абсталяваннем. У 2009 г. усталяваны 4 камплекты аб’ёмнага гучання “Dolbу Stereo” ў кінатэатрах Гродзенскай, Мінскай абласцей і г. Мінска.   

Удасканалення патрабуе і кінавідэаабслугоўванне сельскага насельніцтва, у тым ліку ў аграгарадках. У 2009 г. у адпаведнасці з абласнымі праграмамі развіцця кінавідэапракатных арганізацый было набыта  39 відэапраекцыйных комплексаў і 5 аўтамабіляў для забеспячэння відэапаказу ў аграгарадках і аддаленых сельскіх населеных пунктах, што менш, чым планавалася ў адпаведнасці з абласнымі праграмамі развіцця кінавідэапракатных арганізацый. Гэта адбылося ў выніку неаднаразовых карэкціровак артыкулаў выдаткаў мясцовых бюджэтаў на згаданыя мэты ў бок памяншэння, што адмоўна адбіваецца на выкананні абласных праграм развіцця кінавідэапракатных арганізацый.   

Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці пры Міністэрстве культуры за 2009 г. 14 фільмаў не рэкамендаваны да распаўсюджвання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на 61 кінавідэастужку выдадзены заключэнні з узроставым абмежаваннем публічнага паказу да 18 гадоў. У 2009 г. працягвалася абнаўленне нарматыўнай прававой базы кінагаліны, ішла праца над новай рэдакцыяй Закону аб кінематаграфіі. Прыярытэтнай задачай  у сферы кінагаліны на бліжэйшую перспектыву з’яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці фільмаў кінастудыі і відэацэнтра. Патрэбна павысіць іх эканамічную эфектыўнасць, для чаго неабходна:  

— значна палепшыць мастацкую і тэхнічную вартасць фільмапрадукцыі, павысіць яе актуальнасць і запатрабаванасць патэнцыйнымі пакупнікамі, што дазволіць павялічыць аб’ём продажу фільмакопій і правоў паказу; 

 — распрацаваць сістэму мер па зніжэнні неапраўданых фінансавых выдаткаў і прыцягненні ў фільмавытворчасць пазабюджэтных сродкаў;

— павялічыць аб’ём аказання тэхналагічных паслуг заказчыкам, асабліва — нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; 

 — паменшыць валютаёмістасць вытворчасці фільмаў і, адпаведна, долю паслуг замежных арганізацый, а таксама колькасць запрашаемых замежных творчых спецыялістаў;  

— актывізаваць сумесную вытворчасць карцін з замежнымі кінавытворчымі прадпрыемствамі (не менш за 25% ад агульнага аб’ёму прадукцыі), а таксама з беларускімі і замежнымі тэлеканаламі;

— актывізаваць продаж фільмаў тэлевізійным каналам, у тым ліку беларускім, рознічнай гандлёвай сетцы. Для гэтага неабходна накіраваць намаганні на ўкараненне сучасных метадаў інфармацыйна-рэкламнай работы, выпрацаваць выразную маркетынгавую стратэгію па распаўсюджванні кожнай стужкі;— правесці ў вызначаныя тэрміны рэканструкцыю і мадэрнізацыю будынкаў і кінатэхналагічнага абсталявання кінастудыі і відэацэнтра. Дэпартаменту па кінематаграфіі трэба стварыць умовы для развіцця прадзюсерскіх арганізацый, што дазволіць сфарміраваць канкурэнтнае асяроддзе ў кінавытворчасці. Дэпартаменту па кінематаграфіі сумесна з аблвыканкамамі:  

 — трэба стварыць адзіную сістэму кінапракату ў рэспубліцы, узяўшы за аснову станоўчы вопыт Мінскай, Гомельскай абласцей і г. Мінска;

— неабходна звярнуць увагу на мадэрнізацыю кінатэатраў, забеспячэнне іх сучасным абсталяваннем, развіццё кінатэатраў як забаўляльных комплексаў. 

— з мэтай прыцягнення інвестараў вызначыць спіс нерацыянальна выкарыстоўваемых кінатэатраў.  

Андрэй БЫЧКОЎ, выконваючы абавязкі дырэктара Дэпартамента  па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь